Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВЫНІКУ ДАТЭРМІНОВАГА ГАЛАСАВАНЬНЯ ВЫБАРЫ Ў БАРАНАВІЧАХ МОГУЦЬ АДБЫЦЦА ЯШЧЭ ДА 18 САКАВІКА


Алесь Горбач, Баранавічы

Як толькі была абвешчаная дата паўторных выбраў, улады ўзяліся за апрацоўку выбаршчыкаў. Так, прыкладам, у аддзеле па справах моладзі гарвыканкаму ўсім выхавальнікам інтэрнатаў заявілі: калі інтэрнат не прагаласуе на 99,9 адсоткаў, шукайце сабе іншую працу. Прыблізна тое самае пачулі і дэрэктары школаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў. Супрацоўнікі баранавіцкага гарадзкога аддзелу ўнутраных справаў, напрыклад, павінныя былі распісацца за тое, што прагаласуюць ня толькі яны, але й іхныя жонкі. Студэнтаў здымаюць з заняткаў і гоняць на выбарчыя участкі. На прадпрыемствах усім даюць па чатыры гадзіны адгула, прычым папярэджваюць, што калі не прагаласуеш, дык гэты час залічыцца як прагул.

Працоўны дзень ва ўсіх установах пачынаецца з высьвятленьня, хто яшчэ не прагаласаваў датэрмінова. Увечары выбарчыя ўчасткі наведваюць прадстаўнікі прадпрыемстваў са сьпісамі сваіх падначаленых ды цікавяцца, ці выканалі тыя свой грамадзянскі абавязак. У выніку за чатыры дні датэрміновага галасаваньня колькасьць тых, хто ўзяў удзел у выбарах, на розных участках вагаецца ад 30 да 60 адсоткаў.

Часамі сытуацыя бывае проста камічнай. Амаль на ўсіх участках невялікія скрынкі для датэрміновага галасаваньня ўжо поўныя, і сябры камісіяў пэрыядычна праз шчылінку лінейкай утрамбоўваюць бюлетэні.

Вельмі верагодна, што заўтра агульная колькасьць перасягне 50 адсоткаў, і выбары адбудуцца яшчэ да 18 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG