Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ ПАДЧАС ШТУРМУ Ў МЭДЫНЕ ЗАХОПЛЕНАГА САМАЛЁТУ НЕ ПАЦЯРПЕЛІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Ёсьць інфармацыя, што падчас штурму загінула сьцюардэса, адзін з тэрарыстаў, а таксама адзін з пасажыраў самалёта. Зьвесткі пра забітага пасажыра ўдакладняюцца. Між тым, ужо вядома, што ніхто з трох беларускіх грамадзянаў, якія знаходзіліся ў самалёце, не пацярпеў. Пра гэта заявіў Свабодзе прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка.

(Латушка: ) "Грамадзяне Беларусі, што знаходзіліся на захопленым авіяляйнэры ТУ-154, не пацярпелі. Плянуем, што грамадзяне Беларусі, як толькі зьявіцца магчымасьць, разам з расейскімі грамадзянамі будуць накіраваныя ў Маскву, а затым у Менск.

Прозьвішчы гэтых асобаў: Бондарава Людміла, якая жыве ў Сьветлагорску Гомельскай вобласьці, Кузьмінок Інна, таксама жыве ў Сьветлагорску Гомельскай вобласьці, і Чыж Міхаіл, які жыве ў Горках Магілёўскай вобласьці.

Бондарава Людміла й Чыж Міхаіл нідзе не працуюць, згодна з той інфармацыяй, што мы маем. Кузьмінок Інна — навучэнка ПТВ. Хацеў бы таксама дадаць, што яны знаходзіліся ў прыватнай паездцы, займаліся так званым "чаўночным бізнэсам", — паведаміў спадар Латушка.

Пасьля вызваленьня самалёта ўсе пасажыры знаходзяцца ў гатэлі аэрапорту гораду Мэдына, неўзабаве магчымае вяртаньне пасажыраў на радзіму, паведамляюць расейскія ды іншыя інфармацыйныя крыніцы.

У паведамленьнях адзначаецца мужнасьць экіпажу самалёта ТУ-154, дзякуючы якому ўдалося прадухіліць захоп тэрарыстамі кабіны самалёта і пазьбегнуць большай колькасьці ахвяраў.

Пра дзеяньні спэцназаўцаў Саўдаўскай Арабіі вядома, што іх было 10 чалавек, іх падтрымлівалі некалькі БТРаў. Штурм прайшоў літаральна за некалькі хвілін.

Назвалі прозьвішчы асобаў, якія захапілі самалёт. Гэта браты Арсаевы, нехта Магамерзіеў і Ахмед Тарчан. Пакуль няма зьвестак, хто зь іх быў забіты падчас апэрацыі спэцназаўцаў Саўдаўскай Арабіі.

Паведамляецца таксама, што Расея дамагаецца выдачы трох тэрарыстаў, якія не пацярпелі. Між тым, паводле законаў Саўдаўскай Арабіі, іх чакае публічная сьмерць праз адсячэньне галавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG