Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБАР” ПРАВЁЎ ПІКЕТ У БАРЫСАВЕ З НАГОДЫ ДНЯ КАНСТЫТУЦЫІ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Зубраўцы пратэставалі таксама для маральнай падтрымкі свайго сябра Антона Цялежнікава, які зараз адбывае адміністрацыйны арышт у Менску за ўдзел у пікеце 5 сакавіка ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі.

На грудзёх кожнага ўдзельніка пікету быў прышпілены плякат наступнага зьместу: "Барысаўцы! Антон Цялежнікаў другі тыдзень знаходзіцца за кратамі — толькі за тое, што ён жадаў ведаць, куды зьнікаюць людзі ў Беларусі".

Юнакі й дзяўчаты раздавалі мінакам, якіх цікавіла акцыя, спэцвыпуск "Нашай свабоды", прысьвечаны зьніклым палітыкам. Моладзь тлумачыла, што гэты дзень, сьвята Канстытуцыі, выбралі для акцыі невыпадкова — каб нагадаць пра бяспраўе ў Беларусі.

(Хлебанцэвіч: ) "Гэта дрэнна, такога ня мусіць быць. Сёньня сьвята, дзень Канстытуцыі, і наогул — зачэм? Чалавек выйшаў, выказаў сваю думку, і за гэтае меркаваньне яго схапілі", — зазначыў удзельнік пікету інвалід І-й групы Сяржук Хлебанцэвіч.

Праз 25 хвілінаў пасьля пачатку акцыі нарад міліцыі затрымаў двух пікетоўшчыкаў, Зьмітра Бародку ды Зьмітра Фядорчанку. У пастарунку ў іх запатрабавалі тлумачэньняў, але затрыманыя адмовіліся падпісваць дакумэнты. Пасьля гэтага спадароў Бародку ды Фядорчанку адпусьцілі.

XS
SM
MD
LG