Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ПРАВЯЛІ “НАРОДНЫ РЭФЭРЭНДУМ”


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Сёньня раніцай сацыял-дэмакраты зь Пінскай філіі "Народнай Грамады" ў людных месцах гораду віншавалі мінакоў з Днём Канстытуцыі ды раздавалі бюлетэні, якія прапаноўвалі праз рэфэрэндум дадаць зьмены ў асноўны закон краіны. Прычым зьмены дастаткова сур’ёзныя:

"Першае: пасаду "прэзыдэнт" у Канстытуцыі замяніць на пасаду "Цар-бацюхна", якая перадаецца ў спадчыну бяз выбараў;

Другое: скасаваць усе астатнія артыкулы Канстытуцыі, зьмяніўшы іх на два, зразумелыя народу. Першы: "Цар-бацюхна" заўсёды мае рацыю", другі: "Калі "Цар-бацюхна" ня мае рацыі, глядзіце папярэдні артыкул".

Ніжэй удзельнікам апытаньня прапанавалі прагаласаваць "за" ці "супраць" такіх зьменаў ды даслаць бюлетэнь у Менск на Карла Маркса, 38.

Варта адзначыць, што пераважная большасьць пінчукоў вельмі зьдзівіліся, даведаўшыся пра сёньняшняе сьвята.

А некаторыя, пазнаёміўшыся з прапанаванымі зьменамі, сур’ёзна абяцалі падумаць ды даслаць бюлетэнь на пазначаны адрас.

XS
SM
MD
LG