Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГОМЕЛЬШЧЫНА БЕЗАБАРОННАЯ ПЕРД ЯШЧУРАМ З БОКУ РАСЕІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Магчыма, заўтра такі бар’ер будзе ўсталяваны на аўтапераходзе Новая Гута ў Гомельскім раёне. Наступны адрас – мытня Камарын, на самым поўдні Беларусі.

Вірусная інфэкцыя яшчуру надзвычай хутка распаўсюджваецца па паветры, са стравамі, вадой і нават на колах аўтамабіляў. Начальнік памежна-кантрольнага вэтэрынарнага пункту Сьцяпан Бабір расказаў вашаму карэспандэнту, што з Галоўнай вэтэрынарнай управы пры мінсельгасе, якая атрымлівае інфармацыю з міжнароднага эпізаатычнага бюро ў Парыжы, прыйшло экстранае паведамленьне пра распаўсюджваньне яшчуру ў Заходняй Эўропе. Усе ранейшыя дазволы на імпарт прадукцыі жывёлагадоўлі з краінаў, дзе лютуе яшчур, ануляваныя. Службоўцы вэтэрынарных пастоў на аўтапераходах і чыгунцы, праз якія Беларусь мае зносіны з Украінай, атрымалі даручэньне не дазваляць увоз.

Іншая сытуацыя з боку Расеі – мяжа тут адкрытая. Гаворыць Сьцяпан Бабір:

(Бабір: ) “Мы гэты бок не адсочваем ніяк. З Расеяй у нас сапраўды праблема”.

Гэта ня можа ня выклікаць трывогі. Тым больш, што нават прыватнікі з Расеі могуць завезьці ў рэгіён значна больш мяса без дазволу Галоўнай вэтэрынарнай управы, чым украінскія, хоць кантроль з тога боку ажыцьцяўляецца.

Надзвычай неспакойная сытуацыя ў рэгіёне са звычайным шаленствам жывёлы. Летась ў 11 раёнах вобласьці зарэгістраваныя 53 выпадкі шаленства, у тым ліку буйной рагатай жывёлы, коней, сабак, хатніх хамякоў, а таксама дзічыны – ліс, янотаў, куніц. Ад хворых на шаленства жывёлін пацярпеў 31 чалавек. Яшчэ больш такіх выпадкаў выяўлена, паводле словаў спэцыялітстаў, у суседніх рэгіёнах Чарнігаўшчыны і Браншчыны.

XS
SM
MD
LG