Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЭР НЬЮ-ЁРКУ І ГУБЭРНАТАР ШТАТУ НЬЮ-ЁРК ПАСТАНАВІЛІ АБВЕСЬЦІЦЬ 25 САКАВІКА ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк

Пра гэта паведамілі супрацолўнікі губэрнатара напрыканцы мінулага тыдня.

Адзначаная важная роля беларусаў і ў жыцьці гораду Нью-Ёрк. Мэр гораду Рудольф Джуліані таксама абвесьціць 25 сакавіка Днём Беларусі.

Першыя сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці пачнуцца ў наступную нядзелю, 18 сакавіка, сьвяточнай імпрэзай у Мангатане. Сярод запрошаных на сьвята – прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША і Камісіі правоў чалавека ААН. Госьцем сьвята будзе і першы амбасадар ЗША ў Беларусі спадар Суорц.

У плянах мерапрыемства – сьвяточная акадэмія і канцэрт.

Уласна 25 сакавіка, адзначаючы Дзень абвешчаньня БНР, беларусы Нью-Ёрку правядуць дзьве дэманстрацыі ў Вашынгтоне: каля амбасадаў Беларусі і Расеі.


XS
SM
MD
LG