Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ БЫВАЕ ЗАПОЗНА ПАЧЫНАЦЬ ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЬЦЯ?


Мікола Іваноў, Прага

Герой старажытнага грэцкага міту Тыфоніюс, закаханы ў багіню Аўрору, выпрасіў у багоў несьмяротнасьць, але ён забыўся папрасіць аб вечнай маладосьці. І ў старасьці жыцьцё ператварылася для яго ў пакуты. Як жа можна жыць доўга, але захаваць добрае здароў’е да старасьці? Як зрабіць старасьць такім самым прыемным і плённым пэрыядам жыцьця, як і маладосць?

Сярод шматлікіх водгукаў на перадачу “Жывіце доўга. Новыя сакрэты доўгажыхарства” бадай што найбольш распаўсюджанае пытаньне радыёслухачоў: ці не запозна пачынаць здаровае жыцьцё? Наколькі моцная здольнасьць чалавечага арганізму аднаўляцца? Ці доўгія гады курэньня, ужываньня алькаголю і харчаваньня тлустай ежай канчаткова зьнішчаюць арганізм і дарогі назад да здароў’я няма, ці перанесеныя цяжкія хваробы тыпу інсульту ды інфаркту маюць неабарачальны ўплыў на стан здароў’я кожнага паасобнага чалавека?

Праблема гэтая зусім ня менш важная, чым пытаньні непасрэдна лячэньня чалавека. Ва Ўсясьветнай Араганізацыі аховы здароў’я існуе спэцыяльны аддзел, які займаецца каардынацыяй праграмаў рэабілітацыі чалавечага арганізму пасьля перанесеных хваробаў і гадоў нездаровага жыцьця. Сядзіба гэтага аддзелу знаходзіцца ў Жэнэве, і кіраўнік яго прафэсар Шанты Мэндыс згадзілася выступіць у якасьці кансультанта ў нашай cёньняшняй перадачы. Вось як яна пракамэнтавала саму праблему магчымасьці чалавечага арганізму аднаўляцца:

(Мандыс: ) “Людзі пачынаюць адчуваць сябе нездаровымі звычайна ў сярэднім і сталым ўзросьце. Найбольш распаўсюджаныя сардэчна-судзінныя хваробы маюць даволі доўгі інкубацыйны пэрыяд, і іх наступствы не адчуваюцца адразу. Але бальшыня хваробаў можа быць амаль цалкам прадухіленая з дапамогай здаровага стылю жыцьця (здаровая дыета, ўстрыманьне ад курэньня і іншых дрэнных звычак).
Нашы апошнія дасьледаваньні сьведчаць, што нават у дзяцей ва ўзросьце 12-13 гадоў, якія кураць, судзіны выказваюць першыя прыкметы хваробы. І таму чым раней вы пачнеце здаровы стыль жыцьця, тым лепей”.

Бальшыня людзей жыве ў перакананьні, што пакуль малады, можна парушаць агульнапрынятыя правілы здаровага жыцьця: курыць, піць часам праз меру, не займацца спортам, дрэнна харчавацца. Прыйдзе час, і усё можна будзе паправіць з дапамогай карэннай зьмены стылю жыцьця.

Як бы ні выглядаў парадаксальным адказ на гэтае пытаньне, але ў нечым гэтыя людзі маюць рацыю. На працягу апошніх пяці гадоў амэрыканскія навукоўцы і навукоўцы іншых краінаў правялі шэраг дасьледаваньняў стану здароў’я людзей, якія пасьля шматгадовага незьвяртаньня ўвагі на сваё здароў’е, пачалі весьці здаровы стыль жыцьця.

Высьветлілася, што арганізм чалавека мае ўнікальныя ўласьцівасьці лячыць сябе сам. Праўда, адмоўны эфэкт перанесеных цяжкіх хваробаў, шматгадовага курэньня ці алкагалізму можа быць неабарачальны. Часта можна назіраць, як былыя алкаголікі, якія кінулі піць шмат гадоў таму, раптам паміраюць ці цяжка хварэюць без, здавалася б, выразных прычынаў.


(Цалкам тэкст перадачы зьмешчаны ў адпаведным разьдзеле сайту)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG