Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД ПРЫЗНАЎ ПЕРАСЬЛЕД ДЭПУТАТА ВЯРХОЎНАГА САВЕТУ БЕСПАДСТАЎНЫМ


Уладзімер Глод, Менск

Гэтая гісторыя пачалася летась, калі дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Вячаслава Герасіменку, які стала жыве ў Петрыкаве, выклікалі ў мясцовы райвыканкам.

Там яму паказалі адміністрацыйныя пратаколы, паводле якіх 10 і 21 красавіка, а таксама 12 траўня Герасіменка раскідаў сьмецьце. Паводле пратаколаў, усё гэта адбывалася ў адным месцы (бульвар Талбухіна ў Менску), у адзін і той жа час (а сёмай вечара), пратаколы складаў адзін і той жа міліцыянт (прозьвішча Плоткін), тройчы сьведкам быў той самы чалавек (прозьвішча напісанае неразборліва), тройчы подпіс Герасіменкі на пратаколах, як ён кажа, быў падроблены. Адметна, што пашпартныя зьвесткі былі дакладныя.

Справа была гэткая дзіўная, што нават у райвыканкаме паставіліся да яе зь недаверам і далі дэпутату, які сьцьвярджаў, што ўсё гэта хлусьня, пэўны час на высьвятленьне абставінаў.

Герасіменка зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну Менску, затым у пракуратуру Беларусі. Але адказу не было.

Між тым, сюжэт на гэтую тэму прагучаў па Радыё Свабода, празь некалькі дзён пра інцыдэнт паведаміла "Народная воля".

Толькі пасьля таго, як Герасіменка зьвярнуўся са скаргай у Кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ, а копію заявы даслаў у пракуратуру, там нарэшце зьвярнулі ўвагу на гэты выпадак.

Днямі дэпутат атрымаў афіцыйны адказ з пракуратуры Першамайскага раёну Менску. Паведамляюць, што па выніках праверкі апратэставаныя ўсе тры пратаколы. Таксама ўнесьлі прадстаўленьне аб ліквідацыі парушэньняў пры прыцягненьні грамадзянаў да крымінальнай адказнасьці.

Вячаслаў Герасіменка такім адказам ня вельмі задаволены.

(Герасіменка: ) "Я лічу, што гэтага недастаткова. Я хачу ведаць, хто даў каманду, зь якой мэтай далі каманду, чаму менавіта гэтаму ўчастковаму, чаму гэты РАУС, а ня іншы раён Менску. Дзе яны ўзялі мае пашпартныя зьвесткі? Хто ім даў мае пашпартныя зьвесткі? Ды ўрэшце ўчынілі службовае злачынства, за гэта мусіць быць пакараньне".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG