Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЯЛЕСНАЯ ІСНАСЬЦЬ ЖАНЧЫНЫ Ў МІТАПАЭТЫЧНЫМ УСПРЫМАНЬНІ БЕЛАРУСАЎ


Аўтар і вядучы: Вячаслаў Ракіцкі

(Ракіцкі: ) "Паэты, мастакі, філёзафы імкнуцца асэнсаваць вобраз жанчыны, спасьцігнуць вытокі й падставы захапленьня ёю. Аб'ектам зьдзіўленьня, мастацкага й нават навуковага дасьледаваньня робіцца найперш жаночае цела.

Але ці не найвялікшым паэтам і філёзафам ёсьць сам народ, які ў сваёй мітапаэтычнай, вуснай творчасьці не абмінуў вобразу жанчыны. Прычым жанчыны ў ейнай фізычнай, цялеснай існасьці".

(Валодзіна: ) "Жанчына — частка мітапаэтычнай мадэлі сьвету. Сфэру жаночага прэзэнтуе ўсё зьвязанае з нараджэньнем і сьмерцю, здароўем і хваробай, з аховай жыцьця й дабрабытам.

Жанчыне прыпісваюць магічныя ўласьцівасьці, якія абапіраюцца на ўсьведамленьне цеснай сакральнай сувязі жаночага пачатку са спараджальнымі функцыямі зямлі.

Жаночае ўлоньне — крыніца агульнага жыцьця й багацьця, унівэрсальны нараджальны пачатак. Разам з тым, гэта месца кантакту з тагасьветам і выхад па-за межы цела".

(Ракіцкі: ) "Шматлікія выданьні (легальныя й не зусім), якія апавядаюць "пра гэта", звычайна абазначаюць органы "нізу" альбо нецэнзурным словам, альбо мэдычнымі, звычайна лацінскімі тэрмінамі. Як апісвалі інтымныя падрабязнасьці цела народныя тэксты?"

(Валодзіна: ) "Прынцыпы найменьня патаемнага й глыбока інтымнага адбілі адну з адметнасьцяў беларускай звычаёвасьці — яе ўнікальна ўсеабдымную, архаічную, глыбокую ў сваіх вытоках, але поўную паэтычнай вышыні мэтафарычнасьць.

У народных песьнях, прыказках ці казках не сустрэнеш прамога найменьня тыпу расейскага мату, тут скрозь сымбалі ды іншасказы. Можна нават сказаць, што "ніз", у прыватнасьці, жаночы, апісваецца праз рэаліі побыту й штодзённасьці, праз сымболіку рэчаў, птушак, зьвяроў ці тапаграфічных рэаліяў:

"Паненачка, маё сэрца,
Падыдзі пад акенца.
Падымі кашульку,
Пакажы зязюльку..."


(Цалкам тэкст перадачы зьмешчаны ў адпаведным разьдзеле сайту)

XS
SM
MD
LG