Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«НЯ ВЕР, НЕ СТРАШЫСЯ, НЕ ПРАСІ!» – ДЭВІЗ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ, ЯКІМ КІРАВАЎСЯ І ЎЛАДЗІМІР КУДЗІНАЎ


Падрыхтаваны рэдакцыяй

Адкрываюць гэты нумар «Рабочага» здымкі з Чацвертага фэстывалю культуры Сярэднявечча “Белы замак-2001”. “Час рыцараў” – такую назву носіць гэты фотарэпартаж.

Прафсаюзная старонка нумару прысьвечана вынікам лютаўскага страйку прадпрымальнікаў. Варта адзначыць і інфармацыю прэсавага цэнтра Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ). Яна паведамляе, што, па-першае, СПБ падаў заяўку пра уступленні ў Міжнародную арганізацыю свабодных прафсаюзаў (яна аб’ядноўвае прафсаюзы 150 краін), па-другое, СПБ прыняў рашэньне актыўна ўдзельнічаць у назіраньні за маючымі адбыцца выбарамі і ў гэтым накірунку будзе шчыльна супрацоўнічаць з Цэнтральным каардынацыйным камітэтам Мечаслава Грыба.

“Ня вер, не страшыся, не прасі!” – гэтыя словы са сталінскіх часоў сталі дэвізам палітвязьняў. Менавіта імі кіраваўся ў часе сваёй адсідкі і Ўладзімір Кудзінаў. Размова з гэтым мужным чалавекам – таксама адзін з матэрыялаў сёньняшняга нумара “Рабочага”.

У гутарцы з экспэртам НІСЭПІ, эканамістам Валерыям Дашкевічам, - спроба высьвятліць: якія з эканамічных праблемаў Беларусі ўзніклі з-за аб’ектыўных абставінаў, а дзе вінаваты рэжым?

Палітыка, на жаль, аказвае ўскосны ўплыў і на рэчы, якіх яна кранацца не павінна. Усё больш і больш людзей памірае ў Беларусі ў апошні час ад захворваньняў страўніку і падстраўнікавай залозы. Што тут галоўная прычына – традыцыйна любоў беларусаў да “шкваркі ды чаркі” ці якасьць прадукатаў у нашых магазінах?

Тэматычная старонка “Гаспадыня лёсу” зараз прапануе апытаньне на тэму “Што такое жаночае шчасьце?”. А артыкул Кларачка,Розачка, Шурачка, ці Добры дзень, 8 сакавіка!” – расказвае пра дзіўную і нават часам камічную гісторыю жаночага свята.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG