Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯШЧУР РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА: ЗАБІТУЮ ЖЫВЁЛУ СПАЛЬВАЮЦЬ, У БРЫТАНЦАЎ ЗА МЯЖОЙ КАНФІСКОЎВАЮЦЬ ПРАДУКТЫ


Юры Дракахруст, Прага

Карціны паленьня велізарнай колькасьці тушаў забітай жывёлы сталі абавязковай часткаю брытанскіх тэленавінаў у апошнія тыдні - піша газэта Wall Street Journal.

Нягледзячы на высілкі фэрмераў і ўладаў, эпідэмія працягваецца.
Як паведамляе Financial Yimes, на мінулую нядзелю ў Вялікай Брытаніі было зафіксавана ўжо 69 выпадкаў захворваньня хатняй жывёлы на яшчура, толькі ў нядзелю было выяўлена 17 новых выпадкаў. Сёньня, у панядзелак, зафіксаваныя яшчэ 5 выпадкаў. Хворыя жывёлы знойдзеныя ў 12 раёнах Велікай Брытаніі.

Каб спыніць распаўсюджваньне хваробы, прынятыя надзвычайныя меры. У мінулую нядзелю брытанскі ўрад зацьвердзіў праграму масавага забою жывёлы, якая падазраецца ў захворваньні на яшчура. Мяркуецца, што будзе забіта каля 64 тысячаў галоў, 14 тысячаў ужо пайшлі на бойню.

Па ўсёй краіне ў вясковай мясцовасьці ствараюцца зоны каранціну, рух жывёлаў у краіне забаронены. Вірус яшчуру легка пераносіцца, таму ў вясковай мясцовасьці абутак і аўтамабільныя шыны апрацоўваюцца адмысловым дэзынфэкцыйным растворам.

Намесьнік галоўнага вэтырынарнага лекара Брытаніі Рычард Коўтрон лічыць, што пакуль рана казаць, якія дадатковыя меры яшчэ трэба прыняць, каб спыніць эпідэмію. Паводле яго меркаваньня, хвароба больш не распаўсюджваецца, а новыя зафіксаваныя выпадкі тычацца жывёлы, якая захварэла раней. “Хаця ёсць рэчы, якія людзі ня могуць прадказаць”, – заўважыў ён.

Паводле словаў прэзыдэнта брытанскага саюзу фэрмераў Бэна Гіла, эпідэмія яшчуру наносіць шкоду брытанскай сельскай гаспадарцы у памеры пракладна 300 мільёнаў даляраў за месяц.

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр ужо аб’явіў, што ўрад прадаставіць фінансавую кампэнсацыю фэрмерам, якія пацярпелі ад эпідэміі.

Сытуацыя ўскладняецца тым, што сельская гаспадарка шэрагу эўрапейскіх краінаў яшчэ ня выйшла з крызысу, выкліканага эпідэміяй “каровінага шаленства”. Wall Street Journal піша, што хворыя на яшчур жывёлы пакутуюць на ліхаманку, у іх зьяўляюцца раны на капытах і каля роту, яны губляюць вагу, надоі малака ў хворых кароваў зьніжаюцца на 80%.

Разам з тым, яшчур не сьмяротны для дарослай жывёлы, да таго ж вірус яшчуру бясьпечны для людзей.

Тым ня менш багатыя краіны забараняюць імпарт мяса і жывёлы з краінаў, якія ня могуць даказаць, што на іх тэрыторыі няма яшчуру. Брытанскія мэдыкі адзначаюць, што масавы забой быдла – найбольш танны і эфэктыўны сродак спыніць эпідэмію. Выкарыстаньне вакцынаў, па-першае, справа вельмі дарагая, а па-другое, не вырашае эканамічнай праблемы – вакцынаваную жывёлу нельга адрозьніць ад той, якая захварэла. Залішне казаць, што краіны Заходняй Эўропы ўжо катэгарычна забаранілі імпарт мяса і быдла з Вялікай Брытаніі, забарона можа быць адмененая толькі тады, калі ўсе сьляды хваробы будуць вынішчаныя.

Апроч Вялікай Брытаніі эпідэмія назіраецца толькі ў Ірляндыі, дзе днямі з гэтае прычыны былі адмененыя традыцыйныя сьвяты ў дзень Сьвятога Патрыка.

На кантынэнце выпадкаў хваробы пакуль не зафіксавана, але становішча блізкае да панікі.

Урад Францыі паведаміў, што мяркуецца забіць 30 тысячаў авечак.
Забой быдла плянуецца таксама ў Нямеччыне, Галяндыі і Гішпаніі.
У гэтыя выхадныя Францыя, якая яшчэ раней забараніла імпарт быдла з Брытаніі, распаўсюдзіла забарону на жывёлу з Бэльгіі і Ірляндыі. У самой Бэльгіі устаноўлена 20-ці кілямэтравая зона каранціну вакол фэрмы, на якой у трох сьвіней, увезеных з Англіі, знойдзеныя раны вакол пысы.

У аэрапортах шэрагу эўрапейскіх краінаў уведзены адмысловы кантроль для грамадзянаў Вялікай Брытаніі, забаронены ўвоз імі прадуктаў харчаваньня. У нямецкім горадзе Мюнстэры ў брытанскага турыста канфіскавалі бутэрброд, які ён неасьцярожна прывез з Лёндану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG