Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАВАПОЛАЦКУ ПЕРАСЬЛЕДУЮЦЬ ПРАВААБАРОНЦУ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Нагодай для такіх захадаў сталася заява, зь якой Зьміцер зьвярнуўся ў суд і ў якой прапанаваў у судовым парадку разгледзець правамоцнасьць дзеяньняў гарвыканкаму, які ня даў дазволу на арганізацыю сьвяточных акцыяў на Дзень Сьвятога Валянціна. Заўважым, што Наваполацак стаўся ці не адзіным беларускім горадам, улады якога забаранілі сьвяточныя акцыі. І хаця наваполацкая моладзь усё адно выйшла ў дзень усіх закаханых на вуліцы і зладзіла сьвяточную дзею, кіраўнік тутэйшых праваабаронцаў вырашыў абскардзіць згаданае рашэньне вэртыкалі.

Зь дня паданьня заявы мінула 10 дзён, і вось учора а палове адзінаццатай вечара ў кватэру заяўніка завітаў міліцыянт і паведаміў, што ён жыве без прапіскі і запатрабаваў дакумэнты, якія б пацьвярджалі права пражываньня на дадзенай жылплошчы. Пасьля таго, як спадар Салаўёў зачыніў дзьверы, міліцыянт доўга ў іх грукаў, а калі ў калідор выйшлі суседзі, стаў распытваць іх, ці даўно грамадзянін Салаўёў тут жыве і хто зьяўляецца гаспадаром кватэры.

Паводле сьведчаньня кіраўніка наваполцкай “Вясны”, самае прыкрае тое, што апошнім часам чыняцца непрыемнасьці ня толькі яму, але й ягонай маладой жонцы, якая зазнала з тае нагоды нэрвовы стрэс і мусіла лекавацца ў санаторыі.


XS
SM
MD
LG