Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТРЫ ЧВЭРЦІ АПЫТАНЫХ МАГІЛЁЎЦАЎ ЗАЯВІЛІ, ШТО ЗА ПРАВАЛЫ Ў ЭКАНОМІЦЫ АДКАЗНЫ ЛУКАШЭНКА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Відавочна, што чынавенства напалохала лічба, якая сьведчыць пра падзеньне аўтарытэту цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Паводле матэрыялаў Абласнога сацыялягічнага цэнтру, 42% з 1 000 апытаных магілёўцаў ня вераць у посьпех эканамічнай палітыкі Лукашэнкі.

Колькасьць праціўнікаў эканамічных пераўтварэньняў Лукашэнкі, калі параўноўваць зь мінулым годам, узрасла на 18%, амаль у два разы.

Простай адмовы з боку СМІ не было. Матэрыялы, якія паступілі ў дзяржаўныя газэты, так і не пабачылі сьвету — іх праігнаравалі, хаця раней рэдактары друкавалі ўсе матэрыялы сацыялягічнага цэнтру.

Адметна, што апытаньне ладзіў той самы абласны сацыялягічны цэнтар, што дзейнічае пры аблвыканкаме. Напярэдадні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі тры чвэрці апытаных на пытаньне "Хто адказвае за нэгатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы краіны?" адказалі — Аляксандар Лукашэнка. Толькі 39% кажуць, што вінаваты Ўладзімер Ярмошын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG