Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДРЫЯН СЕВЯРЫН: МЫ МАЕМ ПАТРЭБУ Ў БЕЛАРУСІ, А БЕЛАРУСЬ МАЕ ПАТРЭБУ Ў НАС


Вольга Караткевіч, Вена

(Карэспандэнт: ) “Які ўсё ж сёньня статус Вярхоўнага Савету і “палаты прадстаўнікоў”?

(Севярын: ) “Я думаю, што ў дадзены момант адказ на гэтае пытаньне зразумелы – месца Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ застаецца пустым, і мы будзем пераглядаць гэтае рашэньне на нашай наступнай сэсіі з улікам падзеяў, якія будуць мець месца ў міжчасе, і з улікам нашых правілаў. На цяперашні час Парлямэнцкая асамблея пацьвердзіла заключэньне БДІіПЧ ды парлямэнцкай тройкі аб тым, што парлямэнцкія выбары не былі дэмакратычныя і адбыліся не паводле стандартаў АБСЭ. Таму мы не маглі прызнаць дэмакратычную легітымнасьць новаабранага парлямэнту.

З другога боку, мы ня можам абвергнуць факт, што мандат Вярхоўнага Савету скончыўся, і што гэты ворган цяпер ня можа дзейнічаць як парлямэнт. Гэта ня значыць, што асамблея ня лічыць Вярхоўны Савет апошнім дэмакратычна абраным парлямэнтам. Гэта ня значыць, што шмат якія краіны-сябры асамблеі не разглядаюць членаў Вярхоўнага Савету як важных прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Гэта ня значыць, што мы ня будзем падтрымоўваць разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі. Але пераважыла думка, што яны ня маюць сапраўдны мандат. І такім чынам, вынікам стала рашэньне пакінуць месца незанятым”.

(Карэспандэнт: ) “Анатоль Лябедзька сказаў, што 2 лютага Вы запрасілі яго як афіцыйнага прадстаўніка дэлегацыі Вярхоўнага Савету…”

(Севярын: ) “Мы запрасілі спадара Лябедзьку, а таксама прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, каб яны выступілі перад Мандатнай камісіяй, каб яна магла зрабіць свае рэкамэндацыі на падставе правільнай інфармацыі. Так што вось у гэтым была сутнасьць гэтага запрашэньня Лябедзькі”.

(Карэспандэнт: ) “Які Ваш прагноз наконт рашэньня аб статусе дэлегацыяў, якое можа быць прынятае ў Парыжы?”

(Севярын: ) “Не хачу даваць гіпатэтычныя адказы на гіпатэтычныя пытаньні. Хачу ізноў зьвярнуць увагу на вельмі важны сказ у апошняй заяве парлямэнцкай тройкі, зробленай пасьля парлямэнцкіх выбараў, а менавіта, што канчатковае рашэньне наконт дэмакратычнай легітымнасьці вынікаў гэтых выбараў будзе залежаць ад прагрэсу ў выкананьні шырокавядомых чатырох умоваў”.

(Карэспандэнт: ) “Некаторыя лічаць, што сэсія ў Парыжы ў ліпені будзе апошняй магчымасьцю вырашыць, хто будзе прадстаўляць Беларусь у ПА АБСЭ. Ці гэта так?”

(Севярын: ) “Ня ведаю, не магу гадаць. Думаю, што калі нават ня будзе фармальнага рашэньня, фактычнае рашэньне ўжо ёсьць і трэба сыходзіць з гэтага. П устое месца – гэта ёсьць папярэджаньне і запрашэньне. Папярэджаньне ў тым, што мы ня можам прыняць прадстаўнікоў з сумнеўнай дэмакратычнай легітымнасьцю, і запрашэньне зрабіць неабходныя крокі для таго, каб заняць гэтае месца, бо Беларусь мае патрэбу ў нас, і мы маем патрэбу ў Беларусі”.

XS
SM
MD
LG