Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНЧАТКОВАЕ РАШЭНЬНЕ АБСЭ ПРЫМЕ Ў ПАРЫЖЫ


Юры Дракахруст, Прага

(Хоміч: ) “Канчаткова адзначана было вось што. Няма падставаў гаварыць аб тым, што выбары праведзеныя дэмакратычна, і таму прыняць дэлегацыю “палаты прадстаўнікоў” яны ня могуць. І ўсё на гэты момант застаецца так, як і было. Нашая дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня застаецца ў гэтым складзе. Я так гэта разумею. Канчатковае рашэньне можа быць прынятае ў Парыжы 6-10 ліпеня сёлета.

Тое рашэньне, якое было прапанаванае той рабочай групай, каб пакінуць дзьве дэлегацыі да вызначэньня ў Парыжы, заблякавала расейская дэлегацыя. Яны не прынялі прапанову, каб былі дзьве дэлегацыі, і таму Севярын адзначыў, што месца застаецца свабодным, і ў Парыж хутчэй за ўсё будуць запрошаныя дзьве дэлегацыі”.

(Карэспандэнт: ) “Учорашняе рашэньне, ці, паводле Вашых словаў, адсутнасьць рашэньня… Як, на Ваш погляд, гэта паўплывае на ўмовы правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў?”

(Хоміч: ) “Гэта той сыгнал, нават востры сыгнал, які даецца з Вены, каб мы падумалі над галоўнай праблемай – трэба каб народ абраў кіраўніка дзяржавы. Гэта асноўны прынцып дэмакратыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG