Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНАРХІСТЫ ПРАВЯЛІ Ў МЕНСКУ АНТЫВАЙСКОВЫ ПІКЕТ


Ягор Маёрчык, Менск

Зь дзясятак маладых людзей у тэатралізаванай форме маніфэставалі сваю нязгоду з усеагульным вайсковым абавязкам. Напачатку на тым самым месцы, дзе звычайна разьвітваюцца навабранцы з бацькамі, анархісты зачыталі сваю прысягу:

(Анархіст: ) "Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусі, знаходзячыся ў здаровым розуме і ў цьвярозым стане, патрабую права прыняцьця незалежных і самастойных рашэньняў у вызначэньні майго ўласнага жыцьця. Усеагульную вайсковую павіннасьць я разглядаю як сучасную форму прыгону моладзі нашай краіны!"

Затым яны спалілі прыпісныя пасьведчаньні пад гукі вайсковага маршу, матыў якога старанна выбіваў бубнач зь піянэрскага барабану.

Анархісты-прызыўнікі перакананыя, што служба ў сучасным беларускім войску ёсьць марнаваньнем найлепшых гадоў жыцьця. Сымбалем гэтага марнатраўства ёсьць традыцыйны занятак вайскоўцаў: дзеля пацехі генэралаў фарбаваць у зялёны колер летам траву, а ўзімку — набела сьнег. На вачох зьдзіўленай публікі анархісты зубнымі шчоткамі пачалі чысьціць асфальт.

За акцыяй назіраў чалавек, які прадставіўся вартаўніком ваенкамату. Анархісты падышлі да яго й папрасілі, каб іх як добраахвотнікаў зараз жа забралі ў войска. Вартаўнік не пярэчыў, але заявіў, што нікога з афіцэраў няма й параіў прыйсьці наступным разам. З чаго маладыя людзі зрабілі выснову, што ў войску іх ніхто не чакае. На тым і разышліся. Міліцыянты на акцыю гэтым разам не зьявіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG