Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАЙСЁНАК: У СЁНЬНЯШНІМ РАШЭНЬНІ ЁСЬЦЬ КРОК НАПЕРАД


Вольга Караткевіч, Вена

(Гайсёнак: ) “Калі гаварыць пра тое, што месца беларускай дэлегацыі зараз пустое, гэта нас не задавальняе. Мы маем усе падставы лічыць, што ў Беларусі існуе законна абраны парлямэнт, і ён мае ўсе правы прадстаўляць сваю радзіму ў такой уплывовай парлямэнцкай дэлегацыі, як ПА АБСЭ. З другога боку, гэта нейкі крок наперад (хоць я падкрэсьліваю, ён нас не задавальняе), таму што тым самым не прызнаныя і паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.
Больш за тое, у рэзалюцыі, якая прапаноўвалася на галасаваньне, заначалася, што яго паўнамоцтвы скончыліся, і няма ніякіх падставаў для таго, каб надалей разглядаць гэты парлямэнт (лепш скажам так – групу людзей, якая называе сябе Вярхоўным Саветам) у якасьці законна абранага заканадаўчага воргану Рэспублікі Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG