Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛІН: “ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ” НЕ БЫЛА АБРАНАЯ ДЭМАКРАТЫЧНА


Вольга Караткевіч

(Алін: ) “Мандатная камісія пастанавіла, што новаабраны парлямэнт ня быў выбраны дэмакратычным шляхам, і што Вярхоўны Савет 13-га скліканьня быў апошні дэмакратычна-абраны парлямэнт. Гэта было фундамэнтальнае пытаньне – даць сьвету зразумець, што новаабраны парлямэнт ня быў дэмакратычна абраны.

Але адначасова Мандатная камісія хацела прытрымлівацца дэмакратычных прынцыпаў: тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету скончыўся і таму было прапанавана мець у Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ незанятае месца, і камісія сказала, што гэтае месца павінна заставацца незанятым, пакуль у Беларусі ня будзе прагрэсу да дэмакратыі. Аднак, Расея і Армэнія запратэставалі, заяўляючы, што ім не падабаецца частка тэксту, дзе гаворыцца пра дэмакратычны прагрэс”.

(Карэспандэнт: ) “Як Вы мяркуеце, хто ўсё ж у Парыжы ў ліпені будзе прадстаўляць Беларусь?”

(Алін: ) “Мы ўсе хочам, каб Беларусь стала дэмакратычным грамадзтвам праз дэмакратычныя выбары, і мы цяпер вельмі моцна націскаем, каб Лукашэнка правёў дэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары. Адначасова мы моцна цісьнем на апазыцыю, каб яна аб’ядналася вакол аднаго кандыдата, каб была альтэрнатыва Лукашэнку. Мы ўсе жадаем дэмакратычных зьменаў у Беларусі. Пакуль што няма іншага дэмакратычна абранага прадстаўніка, чым Вярхоўны Савет 13 скліканьня, таму нам трэба дачакацца, пакуль адбудуцца новыя парлямэнцкія выбары, якія мы зможам прызнаць дэмакратычнымі. Так што ў Парыжы месца Беларусі таксама будзе незанятае”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG