Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАНДАТНАЯ КАМІСІЯ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ РЭКАМЭНДУЕ ПАКІНУЦЬ МЕСЦА БЕЛАРУСІ НЕЗАНЯТЫМ


Вольга Караткевіч, Прага

У тэксьце гаворыцца:

“2 лютага 2001 году Мандатная камісія ў справе Беларусі, прызначаная старшынём сп. Адрыянам Севярынам, заслухала выступы прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі, прадстаўнікоў 13-га Вярхоўнага Савету, пасла Ганса-Гэорга Віка, кіраўніка Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ, сп. Герта Вайскірхэна, сябра адмысловага камітэту ў справе Беларусі і старшыню Агульнага камітэту ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньнях, сп. Урбана Аліна, сябра адмысловага камітэту ў справе Беларусі, і накіроўвае Сталаму камітэту для вынясеньня пастановы наступную рэкамэндацыю.

Беручы пад увагу тое, што парлямэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі 15 кастрычніка 2000 году не адпавядалі стандартам АБСЭ, што Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека абвесьціла іх неадпаведнымі міжнародным стандартам свабодных і сумленных выбараў, і што Парлямэнцкая “тройка” ня здолела на той момант рэкамэндаваць нармалізацыю адносінаў з новаабраным заканадаўчым ворганам,

Беручы пад увагу тое, што тэрмін паўнамоцтваў 13-га Вярхоўнага Савету, апошняга законна абранага заканадаўчага воргану Беларусі, скончыўся ў студзені 2001 году,

Мандатная камісія ў справе Беларусі

Рэкамэндуе пакінуць месца беларускай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ незанятым да таго моманту, у якім ўзровень дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі будзе адпавядаць стандартам АБСЭ.

Рэкамэндуе запрасіць прадстаўнікоў 13-га Вярхоўнага Савету, а таксама прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу на штогадовую сэсію 2001 году ў Парыжы, на тое, каб яны выступілі перад Асамблеяй адносна пытаньня пра дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі.

Рэкамэндуе працягнуць працу адмысловага камітэту для падтрымкі дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі.

Падпісана:
Тоне Тынгсгард (Швэцыя), старшыня мандатнай камісіі ў справах Беларусі.
Чарльз Янсэнс (Бэльгія)
Казіс Бабеліс (Літва)
Гэрцье Лікляма а Найехольт (Нідэрлянды)
Антоніа Рэіс (Партугалія)”
XS
SM
MD
LG