Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД НАД ДЭПУТАТАМ ШЧУКІНЫМ І САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАМ СТАТКЕВІЧАМ АДКЛАДЗЕНЫ НА МЕСЯЦ


Любоў Лунёва, Менск

Але дзяржаўны абвінаваўца сп.Чырын замест абвінавачаньня зачытаў хадайніцтва пра спыненьне разгляду справы тэрмінам на месяц. Ён так патлумачыў гэта Свабодзе: “Я прасіў суд даць месяц, каб знайсьці нейкія іншыя доказы, якія б пацьвердзілі віну Статкевіча й Шчукіна. Судоваму паседжаньню недастаткова наяўных доказаў — гэта відэастужкі, апытаньні пацярпелых, сьведкаў, абвінавачаных. Магчыма, за месяц знойдуць нейкія новыя доказы”.

Мікола Статкевіч, Валеры Шчукін і адвакаты папрасілі суд не задавальняць хадайніцтва абвінавачаньня, матывуючы гэта тым, што ўсе відэаматэрыялы ў справе ёсьць, а за два гады было дастаткова часу, каб сабраць доказы.

Судзьдзі сп.Высоцкай спатрэбілася літаральна некалькі хвілін, каб вынесьці пастанову пра спыненьне справы на месяц. Відавочна, хадайніцтва з боку пракуратуры не было для яе нечаканасьцю. А вось калі адвакаты пахадайнічалі пра адмену падпіскі пра нявыезд, судзьдзі на падрыхтоўку адмоўнага адказу спатрэбілася амаль гадзіна.

Гаворыць лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч:

(Статкевіч: ) "Улада патрапіла ў складаную сытуацыю з гэтым працэсам. Суд не знайшоў ніякіх новых аргумэнтаў на карысьць абвінавачаньня пасьля тых аргумэнтаў, што абверг Вярхоўны суд летась у жніўні. Абвінавачаньне пачало рассыпацца, але для нашага правасудзьдзя гэта не аргумэнт.

Але ёсьць жа яшчэ міжнародны фактар. Сталы камітэт АБСЭ разглядае беларускую сытуацыю, то ўлады вырашылі не цьвяліць Захад і адклалі гэтую справу.

Што да падпіскі пра нявыезд — уладам жа зусім ня трэба, каб я мог выехаць за межы Беларусі для сустрэчаў са сваімі калегамі па сацыял-дэмакратычным руху ў Эўропе, якія зараз кіруюць Эўропай.

Ёсьць яшчэ цікавы момант, зьвязаны з маёй выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў. Улада баіцца, што я магу перамагчы".

Валеры Шчукін празь месяц вымушаны будзе ўдзельнічаць ужо ў двух судовых разьбіральніцтвах.

(Шчукін: ) “Фармальна атрымліваецца, што я буду ўдзельнічаць у двух працэсах. Гэты ня скончыўся, а тут новы працэс — за разьбітае шкло. Я ледзь пасьпяваю з аднаго суда на другі”, — паведаміў Валеры Шчукін нашаму радыё ў Менскім гарадзкім судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG