Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРЫСАВЕ ЗЬНІК ДЗЯРЖАЎНЫ ГЕРБ І ЗЬЯВІЛІСЯ ГРАФІЦІ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Манумэнтальная выява гербу, зьмешчаная на раённай дошцы гонару — найвялікшая ў горадзе, дыямэтар ейны каля мэтру. Цягам апошніх шасьці месяцаў невядомыя наладзілі сапраўднае паляваньне на гэты герб. Яго то аблівалі фарбай, то палілі, але раённыя ўлады аднаўлялі зьнішчанае. І вось герб зьнік ізноў.

У адным з апошніх нумароў афіцыйнае мясцовай газэты "Адзінства" журналісты разважалі — ці патрэбная ўвогуле гораду гэная дошка гонару, тут жа даўно не вывешваюць партрэтаў калгасных перадавікоў. Газэта нават выказала меркаваньне, што неўзабаве гэтае архітэктурна-агітацыйнае збудаваньне ліквідуюць.

Але кіраўніца службы інфармацыі Барысаўскага райвыканкаму спадарыня Тарасенка абвергла гэтыя зьвесткі. Паводле ейнай інфармацыі, дошку гонару рэканструююць. Яна заявіла, што рана ці позна зламысьнікаў зловяць і аддадуць пад суд.

Сёньня ж на многіх будынках у цэнтры Барысава зьявіліся графіці з патрыятычнымі заклікамі, пазначаныя подпісамі "Зубар" і "Край".


XS
SM
MD
LG