Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛІЦЫЯ СПРАБАВАЛА САРВАЦЬ СУСТРЭЧУ МІХАІЛА ЧЫГІРА З БАРЫСАЎЦАМІ


Алесь Мікалайчанка, Менск

Экс-прэм’ер распавёў прысутным, чаму, на ягоную думку, краіна апынулася ў эканамінчым і палітычным тупіку і даў сваю асабістую нэгатыўную адзнаку ролі ў гэтым Аляксандра Лукашэнкі.

Аднак прысутным, якія цалкам запоўнілі залю на 600 месцаў, мусіць, больш запомніліся дзеяньні барысаўскай міліцыі, калі праз 10 хвілінаў пасьля пачатку сустрэчы ў залю завіталі 15 ахоўнікаў парадку з трыма службовымі сабакамі і мінашукальнікамі, а нейкі старэйшы лейтэнант, які не прадставіўся, абвесьціў усёй грамадзе:

(Ст. лейтэнант: ) “Паступіў званок – будынак замінаваны, таму людзей прашу…”

Я падыйшоў да Міхаіла Чыгіра, і ён даў кароткае інтэрвію для Радыё Свабода:

(Чыгір: ) “Іншага і нельга было чакаць у нашай дзяржаве. Вядома, сустрэча з людзьмі – гэта страх для кіраўніцтва краіны, таму так і адбываецца”.

За паўтары гадзіны сустрэчы міліцыянты яшчэ двойчы шукалі ў клюбе БТ міну, просячы прысутных пакінуць залю. Людзі, аднак, ня верылі, што ў памяшканьні ёсьць міна, таму ніхто з залі ня выйшаў.

У той самы час прыкладна 60 міліцыянтаў звонку ўзялі ў ачапленьне ўсе падыходы да згаданага клюбу ды не пускалі туды барысаўцаў, што спазьніліся на сустрэчу зь Міхаілам Чыгіром.

Як потым паведаміў прысутным начальнік ГрАЎС палкоўнік Ястаф’еў, міны ці іншага выбуховага прыстасаваньня тут ягоныя падначаленыя не знайшлі.

Сустрэча, якую праводзіў Міхаіл Чыгір, называлася “Беларусь учора, сёньня, заўтра”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG