Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЧАЎСЯ ВІЗЫТ У БЕЛАРУСЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ РАБОЧАЙ ГРУПЫ АБСЭ ПА БЕЛАРУСІ


Уладзімер Глод, Менск

На падставе вынікаў сустрэчаў сябры дэлегацыяў мусяць падрыхтаваць справаздачу аб сытуацыі ў Беларусі для мандатнайь камісіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Гэтым разам Парлямэнцкую асамблею АБСЭ ў Менску прадстаўляюць швэд Ўрбан Алін і прафэсар Герт Вайскірхен зь Нямеччыны. Яны зьяўляюцца сябрамі сталай рабочай групы па Беларусі. Разам зь імі ў Менск прыляцеў і Пол Ляжэндар, кіраўнік праграм Парлямэнцкай асамблеі. Менавіта гэтым людзям і давядзецца рыхтаваць справаздачу для мандатнай камісіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ужо 22 лютага камісія правядзе ў Вене паседжаньне, на якое будуць запрошаныя два беларускія бакі. Мандатная камісія, у сваю чаргу, зробіць рэкамэндацыі для Пастаяннага камітэту, а той 23 або 24 лютага вынясе свой канчатковы вэрдыкт, які з двух беларускіх парлямэнтаў – Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ці “палата прадстаўнікоў” другога скліканьня – будуць прадстаўляць Беларусь у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Як і цягам падобных папярэдніх сустрэчаў прадстаўнікі Парлямэнцкай асамблеі сёньня і заўтра сустракаюцца з кіраўнікамі дыпляматычных місіяў шэрагу краінаў, што акрэдытаваныя ў Менску, супрацоўнікамі МЗС, прэзыдэнцкай адміністрацыі, Цэнтарвыбаркаму, праваабарончых арганізацыяў, сябрамі прэзыдыюму Вярхоўнага Савету.

Аднак, у прывычным фармаце ёсьць і некаторыя новыя рэчы. Іх тры. Перш-наперш, замежнікі на такім узроўні ўпершыню сустракаюцца з дэлегацыяй прафсаюзаў. Па-другое, з групай незалежных дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”. І, нарэшце, сёньня ў будынку, дзе месьціцца КНГ АБСЭ ў Беларусі, заплянаваная вячэра з кіраўнікамі абедзбвюх палатаў “Нацыянальнага сходу” і старшынямі міжнародных камісіяў гэтых палатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG