Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКА МОЖА ПЕРАГЛЕДЗЕЦЬ СВАЮ ПАЛІТЫКУ Ў ДАЧЫНЕНЬНІ РАСЕІ


Максім Лукашэвіч, Прага

Пад час адмысловай сустрэчы яны абмяркоўвалі асноўныя выклікі, якія стаяць перад адміністрацыяй Буша, і ўсе ў адзін голас заявілі, што амэрыканская палітыка ў адносінах да Расеі павінна быць перагледжаная.

Былыя дарадцы ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Генры Кісінджэр, Рычард Альлен, Робэрт Мак Фарлен і Брэнт Скоўкрофт – усе рэспубліканцы. У часе сустрэчы ў Радзе замежных зносінаў яны прыйшлі да агульнай высновы, што пры былым прэзыдэнце Клінтане амэрыканская палітыка ў такіх ключавых пытаньнях, як адносіны з Расеяй і разбраеньне, была ў стане дрэйфу. Яны згодныя ў тым, што Злучаныя Штаты павінны перагледзець сваю палітыку ў дачыненьні да Масквы. Дараднік прэзыдэнта Ніксана Гэнры Кісінджэр заявіў, што адміністрацыя Біла Клінтана зашмат увагі прысьвячала ўнутраным рэформам у Расеі, аднак зараз Белы Дом павінен мець плян як ставіцца да Расеі, якой ужо не кіруе Ельцын.

(Кісінджэр: ) “Што можна зрабіць з Расеяй, якая шмат у чым вяртаецца да царскай палітыкі і царскіх установаў? Якая палітыка Злучаных Штатаў у дачыненьні да Расеі”

Іншыя дараднікі амэрыканскіх прэзыдэнтаў таксама падкрэсьлівалі, што ў пытаньнях ядзернай зброі, Масква паводзіць сябе ў духу “халоднай вайны”. Скоўкрофт, дарадца прэзыдэнтаў Джэральда Форда і Джорджа Буша-старэйшага, заявіў, што надыйшла пара, каб дзьве ядзерныя звышдзяржавы: ЗША і Расея, выпрацавалі новыя ідэі ў пытаньнях разбраеньня, наступальнай зброі, ракетаў і нераспаўсюджаньня ядзернай зброі.

(Скоўкрофт: ) “Мы жывем і надалей будзем жыць ў ядзерную эпоху, і мы павінны удакладніць сваё стаўленьне да гэтых трох праблемаў, і сумесна умацоўваць стабільнасьць у сьвеце, у якім ядзерная зброя будзе надалей існаваць”.

Робэрт Ален, першы дарадца прэзыдэнта Рэйгана, са свайго боку нагадаў, што ўжо у часе сваёй перадвыбарчай кампаніі Джордж Буш выказваўся за перагляд амэрыканскай палітыкі ў пытаньні ядзернай зброі.

У сваю чаргу, Робэрт Мэк Фарлен, дарадца прэзыдэнта Рэйгана, зьвярнуў увагу на іншую небясьпеку з боку Расеі. У сытуацыі калі рэсурсы нафты ў Паўночным моры абмежаваныя, Расея зьяўляецца натуральнай крыніцай энэргіі для заходняй Эўропы, але Эўропа не павінна быць цалкам залежная ад паставак расейскай нафты. На думку Мэк Фарлена, адміністрацыя Буша павінна сур’ёзна абмеркаваць пытаньне магчымай залежнасьці Эўропы ад паставак расейскага паліва.

Усе чатыры былыя дарадцы амэрыканскіх прэзыдэнтаў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі не займаюць ніякіх пасадаў у адміністрацыі Буша, але маюць на яго немалы ўплыў. Скоўкрофт прызнаў, што яшчэ перад інаўгурацыяй Буша, ён размаўляў зь ім наконт замежнай палітыкі ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG