Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРЫСАВЕ СУДЗЯЦЬ АПАЗЫЦЫЯНЭРА ЗА ЗЬНЯВАГУ СУДУ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Спадарыня Голуб распавяла прысутным, што 19 студзеня спадар Абрамовіч сарваў судовы працэс па справе арганізацыі ім 21 лістапада мінулага году недазволенага шэсьця рабочых крышталёвага заводу па Барысаве. Ён не зьявіўся ў кабінэт судзьдзі Аляксей Болатава, а замест гэтага 19 студзеня пайшоў на мітынг прыватных гандляроў і выступіў там з прамовай.

Аляксей Болатаў разам і сьведкі склалі адпаведны акт, і такім чынам зьнявага Барысаўскага гарсуду Аляксандрам Абрамовічам даказаная, паведаміла судзьдзя Тацяна Голуб. Яна пастанавіла даць А.Абрамовічу штраф 5 мінімальных заробкаў.

Вось якія ўражаньні ад гэтага працэсу засталіся ў спадара Абрамовіча:

(Абрамовіч: ) "Адчувалася, што судовае рашэньне было гатовае да суду. Судзьдзя Голуб вяла працэс вельмі хутка, не задаволіла маёй просьбы выклікаць сьведак, не спыталася пра хадайніцтвы ў майго адваката. І праз 5 ці 10 хвілінаў пасьля пачатку судовага паседжаньня аб'явіла рашэньне".

Учора свае гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю адстойвала Барысаўская падатковая інспэкцыя. Было гэта ў Менскім абласным гаспадарчым судзе, куды даслаў пазоў да рэдакцыі газэты "Барысаўскія навіны" кіраўнік падатковай інспэкцыі Мікалай Крыжаўноўскі. Ён патрабаваў ад галоўнага рэдактара выданьня Анатоля Букуса, каб штотыднёвік абверг публікацыі 1999–2000 гадоў пад назвамі "Пратэстуюць чаўнакі", "Капаюць пад газэту", "Чаўнакі трываюць самаволю" і "Крыўдзіцель атрымлівае мітусьню".

Судзьдзя спадар Каравай, які разглядаў гэтую справу, не знайшоў, што крытыка падатковай інспэкцыі журналістамі была зьняважлівай і не задаволіў прэтэнзіяў Мікалая Крыжаўноўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG