Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ АПІСАЛІ МАЁМАСЬЦЬ АРГАНІЗАТАРАЎ ПІКЕТУ Ў ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Не спадзеючыся спагнаць такія грошы зь непрацуючых Алены Залескай ды Сяргея Васенкі судовыя ворганы вырашылі апісаць іхную маёмасьць.

13 лютага спрабавалі апісаць маёмасьць у старшыні віцебскай гарадзкой арганізацыі АГП Алены Залескай. Судовая выканаўца з Кастрычніцкага народнага суду Сьвятлана Багдановіч ня выявіла ў кватэры былой настаўніцы Залескай ніводнай рэчы, якую можна было б канфіскаваць на карысьць дзяржавы. Старая мэбля ды шматлікія мастацкія працы самой гаспадыні судовую выканаўцу ня ўразілі, а для сяброў і журналістаў, запрошаных гаспадыняй, так і засталося незразумелым, што ж такога зьбіраліся ўбачыць судовыя прадстаўнікі ў аднапакаёўцы адзінокай пэнсіянэркі, калі выклікалі на вопіс міліцэйскі патруль для папярэджаньня нейкія непарадкаў.

14 лютага быў праведзены вопіс маёмасьць і ў сябра БНФ адраджэньне Сяргея Васенкі. Самога спадара Васенкі дома не было, бо ён наогул ня быў папярэджаны пра візыт судовага выканаўцы. Дзьверы адчыніла сямідзесяцігадовая бабуля, у якой Сяргей Васенка часова пражывае. Невядомая жанчына, якая назвалася судовай выканаўцай суду Першамайскага раёну Надзеяй Сямёнавай, але ніякіх дакумэнтаў не паказала, апісала найбольш каштоўныя рэчы самой кватэрнай гаспадыні, якія маёмасьцю Сяргея Васенкі не зьяўляюцца. Прызначыўшы адзіным сьведкам, а таксама і захавальнікам апісаных рэчаў непаўнагадовага Максіма Васенку (Сяргеевага брата), жанчына сышла. Пакінула толькі копію акту без усіх належных подпісаў ды позву ў суд.

XS
SM
MD
LG