Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЕДАЗВОЛЕНАЯ АКЦЫЯ МОЛАДЗІ НАВАПОЛАЦКУ НЕ БЫЛА ПЕРАРПЫНЕНАЯ МІЛІЦЫЯЙ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацк

17 сябраў Маладога Фронту а 18-й гадзіне выйшлі на цэнтральны пляц Наваполацку. Яны трымалі лёзунг "Моладзь хоча свабоды, каханьня, пераменаў".

Апрануты ў шаты Сьвятога Валянціна хлопец стаў заклікаць мінакоў паўдзельнічаць у сьвяце, і праз пару хвілінаў на пляцы сабраўся натоўп. Тых, хто падыходзіў, частавалі півам і давалі валянцінкі й сьвяточныя налепкі. Раздавалі таксама дэмакратычную прэсу.

Неўзабаве на пляцы зьявілася колькі міліцыянтаў. Натоўп на імгненьне сьцішыўся, але ахоўнікі правапарадку атрымалі сувэніры й ня толькі нікога не затрымлівалі, але й павіншавалі моладзь з Днём закаханых.


XS
SM
MD
LG