Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХТО Ж ТАКІ СЬВЯТЫ ВАЛЯНЦІН?


Алена Ціхановіч, Прага


Дзень закаханых сьвяткуецца 14 лютага, на дзень Святога Валянціна. Паводле гістарычных крыніцаў, Святы Валянцін быў сьвятаром і лекарам, які жыў у Рыме Марка Аўрэлія. Імпэратар пад уплывам душэйнай хваробы вырашыў зьліквідаваць інстытут шлюбу, бо не лічыў жанатых мужчынаў добрымі ваярамі. Сьвяты Валянцін, між тым, тайна даваў шлюб закаханым парам, за што быў кінуты ў вязьніцу. Там ён і пад катаваньнямі ня зрокся сваіх поглядаў і быў забіты. Але падчас зьняволеньня ён закахаўся ў сьляпую дачку турэмнага ключніка і перад самай сьмерцю, 14 лютага 269 году, паслаў ёй любоўнае прызнаньне .

Адтуль цягнецца традыцыя пасылаць у гэты дзень прызнаньні сваім каханым і блізкім, якая ад ХІХ стагодзьдзя паступова пачынае камэрцыялізавацца. Фірмы па продажы кветак, паштовак, ювэлірных вырабаў і шакаляду прымяркоўваюць да гэтага дня найбуйнейшыя рэкламныя кампаніі і акцыі.

У Беларусі cьвята засвойвае моладзь, але тут, у адрозьненьне ад іншага сьвету, яно пакуль ня столькі камэрцыялізаванае, колькі палітызаванае. Свае пасланьні беларуская моладзь уручае амбасадам вольнага сьвету – каб засьведчыць сваю закаханасьць у свабоду.


XS
SM
MD
LG