Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ НА ДЗЕНЬ СЬВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА МОЛАДЗЬ НЕ АРЫШТОЎВАЛІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Старшыні Каардынацыйнага камітэту "Гарадзенская ініцыятыва" Сямёну Домашу разам зь віншаваньнямі ўручылі накідку з надпісам "Любові! Свабоды! Пераменаў!" і аўдыёкасэту "Больш каханьня". Пакунак з падарункамі перадаў яму сёньня сталічны Малады Фронт. Гэтак патрыятычная моладзь вылучыла Сямёна Домаша сярод іншых палітычных дзеячаў.

Прэзэнтацыя альбому "Больш каханьня" адбылася на беларускамоўнай дыскатэцы ў мэдычным унівэрсытэце Горадні.

Валянцінкі, сьвяточныя налепкі й жуйкі з надпісам "Love is" у Слоніме распаўсюджвалі яшчэ мінулай нядзеляй. Моладзь з аб'яднаньня "Ветразь" рабіла гэта на гарадзкім рынку.

Моладзь зь лідзкага цэнтру "Генэрацыя" па школах гораду распаўсюдзіла налепкі й газэты "Пераменаў!" і "Lida Exit" — апошнюю газэту выдае сам цэнтар "Генэрацыя".

Падобныя акцыі адбыліся ў некаторых іншых райцэнтрах вобласьці.


XS
SM
MD
LG