Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАРВАЦКІЯ НАЦЫЯНАЛІСТЫ СУПРАЦЬ СУДУ НАД ВАЕННЫМІ ЗЛАЧЫНЦАМІ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага.

Гэтымі словамі пачынаецца артыкул пра сытуацыю ў Харватыі, які зьявіўся ў сёньняшнім нумары брытанскай газэты Independent.

Чатыры дні запар у Харватыі адбываліся дробныя пратэсты і вось цяпер 100-тысячная акцыя і барыкады на дарогах. Падзеі прыгаломшылі прэзыдэнта краіны Стыпе Месіча і лева-цэнтрысцкі ўрад Івіцы Рачана, які ў свой час абяцаў рашуча адстойваць вяршэнства закону.

Выбух пратэстаў, якімі кіруюць кансэрватары былога харвацкага прэзыдэнта Франьё Туджмана, выглядае на спробу правых сілаў патапіць абраны летась урад.

“Гэта было б перабольшаньнем гаварыць пра спробу дзяржаўнага перавароту, – кажа прэзыдэнт Месіч, – але тое, што здарылася – гэта арганізаваная дыструкцыя, паводле наўмыснага сцэнару. Толькі наіўныя людзі могуць думаць, што ўсё адбываецца спантанна”.

Пратэсты ў Харватыі, – зазначае Independent, – падкрэсьліваюць значэньне пытаньня ваенных злачынстваў, як падставу для захаваньня альбо зьвяржэньня ўлады ня толькі ў Харватыі, але і ўва ўсёй былой Югаславіі.

Учора прадстаўнік сэрбскага ўраду адначыў, што краіна не перадасьць былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча Гааскаму трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў.

Пратэст у Спліце быў выкліканы паляваньнем за харвацкім генэралам Мірку Норачам, якога абвінавачваюць у забойствах дзясяткаў цывільных сэрбаў у часе вайны за незалежнасьць у 91 годзе.

У чацьвер, пасьля заявы пракуратуры, што яна хоча дапытаць адстаўнога генэрала, аднаго з былых вайсковых кіраўнікоў харвацкіх сілаў Мірку Норача наконт забойства каля 40 цывільных сэрбаў у кастрычніку 91-га – генэрал зьнік.

Для нацыяналістаў Норыч – гэрой вайны, які шмат здабіў, каб абараніць Харватыю ад унутраных сэрбскіх паўстанцаў і югаслаўскага войска ў 91-ым годзе.

Ад пачатку году сёлета ў Харватыі паводле справаў забойстваў мірных жыхароў, ужо былі затрыманыя шэсьць асобаў. У мінулым тыдні пад арышт трапіў і намесьнік генэрала Норача. Некаторыя сьведкі даводзяць, што Норыч узначальваў апэрцыю, ў часе якой ён загадаў зьнішчыць выкрадзеных сэрбаў. Некаторыя заяўляюць, што генэрал ня браў удзелу ў забойствах. У сьнежні, – паведамляе газэта, – экспэртыза правяла эксгумацыю некаторых забітых

Дзесяцігодзьдзе кіраваньня нацыяналістаў у Харватыі скончылася са сьмерцю прэзыдэнта краіны Франьё Туджмана і развалам ягонага Дэмакратычнага Саюзу. Новы ўрад сацыял-дэмакратаў і лібэралаў, пад кіраўніцтвам новага прэзыдэнта абраў для краіны заходні накірунак разьвіцьця. Яны атрымалі ўхвалу за лібэральныя рэформы ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, за правы чалавека і за барацьбу з карупцыяй часоў Туджмана, а таксама за супрацоўніцтва з Гааскім трыбуналам.

Нацыяналісты абвінавацілі новы ўрад у здрадзе і цяпер хочуць скарыстаць пытаньні ваенных злачынстваў дзеля вяртаньня да ўлады – піша сёньняшняя Independent.

XS
SM
MD
LG