Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ БАРАЦЬБА ЗА ЭКАЛЁГІЮ АБ'ЯДНАЛА ІДЭАЛЯГІЧНЫХ АПАНЭНТАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Усё пачалося з таго, што ў Свабоднай эканамічнай зоне “Віцебск” расейскі холдынг “Лукойл” і цюменская нафтагазавая кампанія заявілі намер пабудаваць прадпрыемства для вырабу высокактанавага бэнзіну.

Віцебская грамадзкасьць непрыхільна сустрэла гэтую ініцыятыву. Тут паразумеліся камсамол, Малады Фронт, Маладая гвардыя бальшавікоў і БСДП “Народная Грамада”.

Так у студзені ўтварылася Грамадзкая экалягічная ініцыятыва, прыхільнікі якой зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўсіх насельнікаў Віцебску і гарадзкой адміністрацыі. У лісьце яны тлумачылі, што экалягічна небясьпечнае прадпрыемства нанясе шкоду здароўю беларусаў.
Супраць будаўніцтва Грамадзкая экалягічная ініцыятыва сабрала больш як пяцьсот подпісаў. Больш подпісаў плянавалася сабраць пад час пікету 11 лютага. Як распавяла адна з арганізатарак пікету Ірына Байдак, напярэдадні, 10-га лютага, па яе адрасе зьявіліся невядомыя людзі на машыне з расейскімі нумарамі. Сямідзесяцігадовай бабулі прыйшлося выслухаць пагрозы ў бок Ірыны. Самой спадарыні Байдак дома не было.

Бабуля запанікавала, бо пагрозьнікі абяцалі “праламіць галаву” Ірыне і яе сябрам, калі яны не адступяцца ад намераў перашкодзіць будаўніцтву.

Нягледзячы на пагрозы, на пікет 11 лютага экалягічная ініцыятыва сабралася.

Яшчэ адзін актывіст экалягічнай ініцыятывы Сяргей Аксімовіч паведаміў, што да яго зьвярнуліся прадстаўнікі гарвыканкаму і запрасілі на чарговае сумеснае абмеркаваньне праблемы.

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі расейскага бізнэсу паводзяць сябе ў гарвыканаме вельмі агрэсіўн, не хаваюць злосьці на прадстаўнікоў экалягічнай ініцыятывы.

XS
SM
MD
LG