Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРУГЛЫ СТОЛ АПАЗЫЦЫІ Ў МЕНСКУ


Валер Каліноўскі, Менск

Па словах намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Анатоля Лябедзькі, гэты круглы стол – першая спроба альтэрнатыўных палітычных сілаў знайсьці пункты супадзеньня інтарэсаў і дзеяньняў падчас будучай прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году. З дзеячоў, якія самі зьбіраюцца балятавацца кандыдатамі ў прэзыдэнты, заўважаныя Міхаіл Чыгір і Сямён Домаш.

На сустрэчу прыйшоў нядаўна вызвалены палітычны вязень Уладзімер Кудзінаў, які ў інтэрвію Радыё Свабода зазначыў, што ён будзе актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі на баку АГП. На яго думку, трэба вылучычць некалькі альтэрнатыўных кандыдатураў, але перад выбарамі кансалідавацца вакол адзінай.

Кіраўнік Цэнтральнай рады па назіраньні за выбарамі Мечыслаў Грыб зазначыў, што шырокая грмамадзянская кааліцыя зьбіраецца падрыхтаваць каля 14 тысяч назіральнікаў – па два на кожны выбарчы ўчастак, ды настойваць, каб сябры апазыцыі ўвайшлі ў выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў. Гэта таксама каля 7 тысячаў чалавек.

На думку Міхаіла Пліскі, апазыцыйных кандыдатаў на шляху да рэгістрацыі можа чакаць шмат падводных камянёў, захаваных у выбарчым кодэксе – ён дае ўладам шмат магчымасьцяў для недапушчэньня або зьняцьця з дыстанцыі няўгодных кандыдатаў.

Прапануецца пагадзіцца на чатырох важнейшых умовах для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў. Гэта: неадкладны пачатак перамоваў паміж урадам і палітычнай апазыцыяй пры пасярэдніцтве КНГ АБСЭ, усталяваньне клімату даверу паміж уладай і апазыцыяй, спыненьне палітычных рэпрэсіяў; усім кандыдатам у прэзыдэнты і палітычным партыям павінен быць дадзены роўны доступ да дзяржаўных газэтаў, радыя і тэлебачаньня.

XS
SM
MD
LG