Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЖОДЗІНЕ РАСПАЧАТАЕ НОВАЕ РАЗЬБІРАЛЬНІЦТВА Ў СПРАВЕ АЛЯКСЕЯ ПАДАЛЯКІНА


Алесь Мікалайчанка, Жодзіна

Яна прадстаўляла інтарэсы свайго сына, затрыманага КГБ ў лістападзе летась з дапамогай баркашоўцаў падчас распаўсюджваньня газэты “Наша Свабода”.

Пасьля допыту Зоя Падалякіна паведаміла Радыё Свабода, што яна праз Анатоля Ліска давяла кіраўніцтву Менскай пракуратуры сваё абурэньне дзеяньнямі 3 лістапада летась кіраўніцтва жодзінскага ЎКГБ у дачыненьні да яе сына і паводзінамі мясцовай падатковай міліцыі ў сьнежні-студзені, зноў жа ськіраванымі на запалохваньне Аляксея.
Яна запатрабавала нарэшце пакараць вінаватых ды пакласьці канец гэтай бруднай гісторыі.

Нагадаю, што падчас затрыманьня 3 лістапада кіраўнік жодзінскага ЎКГБ Аляксандар Пятровіч дамогся ад непаўнагадовага Аляксея Падалякіна такога прызнаньня – маўляў, яму тыя, хто даў на распаўсюджаньне газэту “Наша Свабода” нібыта абяцалі выплочваць па 1000 беларускіх рублёў за кожны нумар, закінуты ў паштовыя скрынкі жодзінцаў. Як прызнаўся юнак, ён сказаў пра гэта таму, што Пятровіч пагражаў трое сутак трымаць яго ў КПЗ і не паведамляць пра арышт бацькам.

Калі неўзабаве згаданае затрыманьне было абскарджанае старшынём Жодзінскай рады ТБМ Аляксеем Лапіцкім спачатку ў абласной, а пасьля ў Генэральнай пракуратуры, пачала сваё дазнаньне мясцовая падатковая міліцыя – маўляў, калі хлопец за распаўсюджваньне бярэ грошы, то гэта ёсьць ягоным бізнэсам, а калі гэта бізнэс, то чаму ён не рэгіструецца прыватным прадпрымальнікам? Інспэктар Вайтко цягам сьнежня заатакаваў бацькоў Падалякіна, Аляксея Лапіцкага, а 15 студзеня ў гімназіі, дзе вучыцца Аляксей Падалякін, правёў допыт юнака.

Тым часам Анатоль Лісок даў адказ Аляксею Лапіцкаму на ягоныя скаргі пра тое, што дзеяньні начальніка ЎКГБ былі, нібыта, законныя.

Вось сёньня пракурор Лісок і распачаў новае дазнаньне ў справе. Гаворыць Аляксей Лапіцкі:

(Лапіцкі: ) “Пакуль я бачу, што абласная пракуратура хоча схаваць ад адказнасьці кагэбіста Пятровіча ды сапсаваць біяграфію Аляксею Падалякіну, надаць ягонаму праву бесперашкодна распаўсюджваць інфармацыю паводле ўласных перакананьняў крымінальнае адценьне. Але з гэтага ў Анатоля Ліска нічога не атрымаецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG