Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦРУ: РАСЕЯ РАСПАЎСЮДЖВАЕ РАКЕТНЫЯ ТЭХНАЛЁГІІ


Вольга Караткевіч, Прага

International Herald Tribune спасылаецца на выступ дырэктар ЦРУ Джорджа Тэнэта ў сераду перад сэнацкім камітэтам у справе выведкі. Вось урывак з выступу Джорджа Тэнэта:

(Тэнэт: ) “Расейскія структуры ў мінулым годзе працягвалі пастаўляць разнастайныя віды балістычнага ракетнага рыштунку і тэхналёгіі такім краінам як Іран, Індыя, Кітай і Лівія. Перадача ў мінулым годзе балістычнай ракетнай тэхналёгіі ў Іран была сапраўды істотнай, і паводле нашай ацэнкі, паскорыць іранскія намаганьні ў разьвіцьці новых відаў ракетаў і дапаможа Ірану пеоайсьці да самастойнай вытворчасьці ракетаў”.

Дырэктар ЦРУ Джордж Тэнэт заўважыў, што “расейскай абароне і ядравай індустрыі не стае фінансаваньня і Масква шукае прыбыткі ад замежнага гандлю”.

У штогадовай справаздачы пра ўсясьветныя пагрозы, сказаў Тэнэт, ЦРУ адзначае, што Расея паставіла Ірану біялягічную і хімічную прадукцыю “падвойнага прызначэньня”, якая заціквіць розныя краіны і тэрарыстычныя групоўкі як сродак для вырабу біялягічнай і тэхнічнай зброі.

Гаворачы пра замежную палітыку Расеі, Джордж Тэнэт зьвярнуў увагу на яе спробы ўзмацніць пазыцыі ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы…

(Тэнэт: ) “Пуцін намагаецца абмежанваць уплыў Злучаных Штатаў Амэрыкі у іншых краінах - былых рэспублік СССР і аднавіць Расею як сілу нумар 1 у рэгіёне. Ён узмацніў ціск на суседзяў, каб яны выплочвалі запазычанасьці за энэргію. Пуцін зацягвае выкананьне дамовы пра вывад войскаў з Малдовы і выкарыстоўвае арсэнал сродкаў ціску супраць Грузіі”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG