Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ЎТВОРАНАЯ НОВАЯ УНІЯ


Алег Супрунюк, Берасьце



Каалiцыя ставiць за мэту аб'яднаць намаганьнi грамадзкасьцi ў справе правядзеньня ў Беларусi свабодных i справядлiвых прэзыдэнцкiх выбараў.

Iнiцыятары стварэньня каалiцыi (а гэта жыхары Берасьця) лiчаць назоў свайго ўтварэньня вельмi сымбалiчным. Менавiта ў гэтым горадзе, у 1596 годзе, была падпiсаная царкоўная унiя, якая пакiнула значны сьлед ў гiсторыi беларускай дзяржавы.

У звароце, прынятым удзельнiкамi сходу для ўтварэньня новай, цяпер ужо грамадзянскай унii, гаворыцца, што Беларусь перажывае адзiн з самых складаных i драматычных пэрыядаў у гiсторыi. На мяжы распаду - эканомiка i духоўная культура краiны, а цяперашнiя ўлады перапынiлi дыялёг з апазыцыяй i ўсялякi пошук разумнага выйсьця з крызiсу.

Дзейны прэзыдэнт i выканаўчая вэртыкаль трымаюцца за ўладу любой цаной, выкарыстоўваюць запалохваньне, рэпрэсii i неканстытуцыйныя мэтады кiраваньня. Рашэньне стварыць "Берасьцейскую грамадзянскую унiю" удзельнiкi сходу тлумачаць тым, што грамадзтва расчараванае вынiкамi сямiгадовага знаходжаньня пры ўладзе дзеючага прэзыдэнта i патрабуе пераменаў. Гаворыць адзiн з iнiцыятараў стварэньня новай каалiцыi Рыгор Бакiевiч:

(Бакіевіч: ) "Мы ўсе, грамадзяне Берасьця, сабралiся для таго, каб заклiкаць людзей – ня будзьце абыякавымi. Сёньня ад удзелу кожнага залежыць лёс наш, нашых дзяцей i ўнукаў. Сёньня – пачатак XXI стагодзьдзя, i якiм яно будзе для Беларусi залежыць ад нас".

Удзельнiкi сходу для ўтварэньня каалiцыi "Берасьцейская грамадзянская унiя - 2001" заклiкалi ўсiх грамадзянаў, палiтычныя партыi, грамадзкiя, прафэсiйныя i творчыя арганiзацыi гораду аб'яднаць свае намаганьнi ў стварэньнi ўмоваў дзеля правядзеньня свабодных i сьправядлiвых выбараў прэзыдэнта Беларусi.

Гэтыя выбары павiнны адпавядаць мiжнародным стандартам i спрыяць рэалiзацыi права грамадзянаў зрабiць свабодны i незалежны выбар. Каалiцыя патрабуе спынiць распачатую ў дзяржаўных сродках масавай iнфармацыi кампанiю шальмаваньня i перасьледу палiтычных апанэнтаў цяперашняй улады i заклiкае ўсе зацiкаўленыя бакi адмовiцца ад спробаў неканстытуцыйнага ўмяшаньня ў выбарчы працэс.

"Берасьцейская грамадзянская унiя" таксама заяўляе, што будзе публiчна паведамляць пра ўсе вядомыя факты парушэньня заканадаўства аб выбарах, а пры неабходнасьцi патрабаваць прыцягненьня вiнаватых у гэтым да крымiнальнай адказнасьцi.

Удзельнiкi сходу выказалi спадзяваньне, што iнiцыятыва ўтварэньня "Берасьцейскай грамадзянскай унii - 2001" будзе падтрыманая ў iншых рэгiёнах Беларусi, i гэтая каалiцыя неўзабаве атрымае агульнанацыянальны характар.
XS
SM
MD
LG