Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАНДЛЯРЫ КАМАРОЎКІ ПРАТЭСТУЮЦЬ


Некалькі дзён гандляры шапікаў на менскім Камароўс

Улады захацелі вызваліць ад прадпрымальніцкіх шапікаў пляцоўку ля будынку заводу вылічальнай тэхнікі. Чыноўнікі не захацелі прасіць гандляроў ці выдумляць прычыны кшталту пажарнай альбо санітарнай небясьпекі. Яны проста задзейнічалі аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і падатковую інспэкцыю.

Прадпрымальнікі паведамілі Радыё Свабода, што перад аблавамі яны вымушаныя зачыняць шапікі, каб пазьбегнуць непрыемнасьцяў, бо за тры парушэньні, якія зафіксуюць праваахоўнікі, пазбавяць месца на рынку.

(Прадпрымальніца: ) "Лепш меней зарабіць, чым болей згубіць. Гэтыя аблавы ідуць адна за адной. Па-першае, улады гэтак нібыта законна здолеюць зачыніць некалькі шапікаў. Па-другое, дзяржава ня мае грошай, дык вось яна знайшла выйсьце — бярэ з нас.

Вось і апошнім разам: усе ведалі, што многія прадпрымальнікі не пасьпелі атрымаць паперку з так званым дазволам на гандаль. Мы ўпэўненыя, што ў выканкамах штучна зацягнулі гэта да апошняга моманту й стварылі чэргі.

А падатковая інспэкцыя добра ведала, што на гэты месяц многія яшчэ ня маюць такой паперкі і, таму, зразумела, у іх былі падставы ўжываць любыя санкцыі".

Яшчэ адна гандлярка, якая таксама не пажадала назваць свайго імя, дадала:

(Прадпрымальніца: ) "У пятніцу мы выйшлі зранку на працу, а ўжо а 12 гадзіне нас папярэдзілі, што на рынку зноў зьявіліся міліцыянты з аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Усе пачалі хутка зачыняцца. Лепш адзінь дзень не працаваць, чым потым увогуле немаведама колькі быць бяз працы.

А можа быць гэтак: тавар канфіскуюць, і тады трэба ехаць да іх і разьбірацца. Ды ўвогуле, яны не саромеюцца браць у шапіку тое, што ім спадабаецца. Іншаземцаў дык зусім шкада — зь імі не цырымоняцца. Гэта сапраўднае вымагальніцтва, таму што за тавар трэба плаціць, каб яго вярнулі".

Гандляры кажуць, што ў такіх умовах працаваць вельмі цяжка, а паскардзіцца няма каму.

Незадаволеныя і шматлікія наведнікі Камароўкі, бо рынак гэтымі днямі фактычна не працуе.

Любоў Лунёва, Менск
XS
SM
MD
LG