Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗАЯВА ЭЎРАЗЬВЯЗУ Ў СПРАВЕ АДНОСІНАЎ МЕНСКУ І АБСЭ


ул. інф.

Швэцыя (старшыня Эўрапейскага зьвязу) распаўсюдзіла афіцыйную рэакцыю на выступ Аляксандра Лукашэнкі, які беларускае тэлебачаньне трансьлявала 27-га студзеня і на заяву міністра замежных справаў Беларусі Міхаіла Хвастова ад 31-га студзеня.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка фактычна абвінаваціў місію АБСЭ ў далучанасьці да сілавага супраціву ўладам, а міністар замежных справаў тлумачыў пазыцыю афіцыйнага Менску як імкненьне да дыялёгу з АБСЭ.

Эўрапейскі зьвяз выказвае шкадаваньне з прычыны тону і стылю інтэрвію ў дачыненьні да АБСЭ і Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў прыватнасьці.

Заява Эўразьвязу дэманструе жаданьне, каб дыялёг зь місіяй АБСЭ працягваўся. Эўрапейскі Зьвяз спадзяецца што на гэтай аснове група АБСЭ ў Беларусі зможа й надалей дапамагаць ураду і народу Беларусі.

Асацыяваныя сябры – Баўгарыя, Кіпр, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Мальта, Румынія, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка і Турэччына далучаюцца да гэтай заявы.
XS
SM
MD
LG