Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-01-23


Віталі Портнікаў, Масква

Сур’ёзнай нагоды для прыезду няма, але гэта з пункту гледжаньня дзяржаўных справаў. З пункту гледжаньня асабістых інтарэсаў Лукашэнкі справы ёсьць. Напярэдадні прэыздэнцкіх выбараў у сваёй краіне Лукашэнка прыкладае намаганьні, каб прыйсьціся даспадобы новаму расейскаму кіраўніцтву і даць напамін аб сваёй рэпутацыі інтэгратара.

У Маскве беларускі прэыздэнт атрымае яшчэ адну прэмію, якая нічога асаблівага не азначае, – “За единение православных народов”. Ён сустрэнецца са сьпікрам Дзярждумы Генадзем Селязьнёвым, з дыпляматамі, журналістамі.

Аднак, расейскім назіральнікам візыт Лукашэнкі цікавы перш за ўсё з-за жорсткай рэакцыі лідэра Беларусі на затрыманьне ў Злучаных Штатах Паўла Барадзіна. Лукашэнка можа рабіць тыя заявы, аб якіх Уладзімер Пуцін і марыць ня можа. Толькі выйшаўшы з самалёту, Лукашэнка сказаў, што гатовы да любых крокаў і мае абавязак абараніць Барадзіна як прадстаўніка Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы.

(Лукашэнка: ) “Барадзін зьяўляецца чыноўнікам нашага саюза. Я як старшыня і кіраўнік Вышэйшага савету абавязаны бараніць гэтага чалавека. Абавязаны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG