Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 студзеня 2001 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл ня здолела зацьвердзіць дакладнага мэханізму вылучэньня адзінага кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі на сёлетнія прэзыдэнцкія выбары.

Асобу кандыдата, верагодна, вызначыць Кангрэс дэмакратычных сіл, які адбудзецца ў сакавіку. Рыхтавацца да яго вырашылі пачаць ужо сёньня.

Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады вырашылі запрасіць трох патэнцыйных кандыдатаў — спадарства Чыгіра, Домаша й Ганчарыка — на наступнае паседжаньне Рады, дзе яны, магчыма, падпішуць дэклярацыю пра супольныя дзеяньні пад час выбарчай кампаніі.

Сябры Каардынацыйнай рады спадзяюцца, што да Кангрэсу ім удасца стварыць агульны перадвыбарчы блёк апазыцыйных партыяў і Фэдэрацыі прафсаюзаў. Каардынацыйная рада правядзе на наступным тыдні Круглы стол з удзелам усіх апазыцыйных цяперашнім уладам сілаў, каб узгадніць пазыцыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

XS
SM
MD
LG