Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 студзеня 2001 г.


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Старшыныя Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі абвергае інфармацыю пра тое, што дэпутаты Вярхоўнага Савету засталіся па-за ўвагай эўрапейскіх структураў. На сувязі ў Вільні Сямён Шарэцкі.

(Шарэцкі: ) «Я не хацеў бы ні з кім уступаць у палеміку, але хачу ўдакладніць, што я атрымаў асабістае запрашэньне як старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь удзельнічаць у паседжаньні Пастаяннага камітэту АБСЭ. Яно адбудзецца ў канцы лютага сёлета. Са мной пастаянна, рэгулярна падтрымліваюць сувязь прадстаўнікі кіраўніцтва АБСЭ, і я лічу, што гэта і ёсьць доказ таго, што АБСЭ як міжнародная парлямэнцкая арганізацыя па-ранейшым лічыць, што менавіта Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зьяўляецца адзіным заканадаўчым і вышэйшым прадстаўнічым ворганам на тэрыторыі Беларусі»

(Карэспандэнт: ) «Спадар Шарэцкі, вы атрымалі запрашэньне. Ці будзеце Вы браць удзел у гэтым паседжаньні?»

(Шарэцкі: ) «Хутчэй за ўсё. Я яшчэ некалькі разоў буду ўзгадняць склад дэлегацыі – хто паедзе. У нас жа ёсьць пастаянная дэлегацыя: гэта я, Лябедзька, Нісьцюк і Хоміч».

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG