Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 сьнежня 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

Перадачу "Выкраданьне Беларусі: рэаліі й міты сучаснай эпохі" прадстаўляе аўтар – Віталь Тарас.

Са старажытнай Грэцыі да нашых часоў дайшоў міт пра выкраданьне Беларусі. Зэўс закахаўся ў прыгажуню Эўропу і пад выглядам быка пераплыў зь ёй цераз мора на Крыт. Там Эўропа распачала новае жыцьцё.

Пазьнейшыя філёзафы трактавалі гэты сюжэт як пераход чалавецтва ад дагістарычнага інснаваньня чалавецтва да сучаснай заходняй цывілізацыі.

Знайсьці саміх сябе і набыць свабоду пакутліва цяжка. Але Беларусь ня першая ў гэтых пакутлівых пошуках. Ёй наканавана вярнуцца ў Эўропу.

У бліжэйшых выпусках перадачы "Выкраданьне Беларусі" – аповеды легендарнага польскага журналіста Войцэха Мазярскага, беларускага літаратара, эмігранта з Аргентыны Карласа Шэрмана, нобелеўскага ляўрэата, нігерыйскага паэта Воле Шаінкі.

Апошнія ідэі, піянэрныя тэхналёгіі, фундамэнтальныя адкрыцьці, новы стыль жыцьця – таксама ў перадачы Выкраданьне Беларусі: рэаліі й міты сучаснай эпохі.

XS
SM
MD
LG