Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 сьнежня 2000 г.


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Да 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны былы супрацоўнік спэцатраду «Алмаз», старэйшы лейтэнант міліцыі Фёдар Ліфанаў. Ён прызнаны Менскім гарадзкім судом вінаватым ў забойстве міліцыянта й раненьні яшчэ пяці чалавек.

Нагадаем, ў ноч на 4 сакавіка Ліфанаў ўчыніў страляніну ў канцэртнай залі «Менск» пад час сьвяткаваньня Дня міліцыі. «Алмазавец», які быў ў п'яным стане, гэтак адрэагаваў на спробу сваіх калегаў утаймаваць яго й прымусіць паводзіць сябе прыстойна. Загінуўшаму ў выніку страляніны сяржанту міліцыі Міхалу Гляду было 20 гадоў. Варта адзначыць таксама, што Ліфанаў гэтак і не прызнаў сябе вінаватым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG