Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 сьнежня 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Савецкі суд Менску спыніў разгляд справы актывісткі Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Беларусі Людмілы Гразновай. Яна абвіначвалася ва ўдзеле ў вулічных акцыях, скіраваных на байкот выбараў.

Судзьдзя Іна Шыйко прыняла рашэньне пра спыненьне адміністрацыйнае справы, узбуджанай супраць Людмілы Гразновай Савецкім РАУС Менску. Яна авбінавачвалася ў закліках да байкоту выбараў пад час выбарчае кампаніі. Гэтае рашэньне было прынятае ў адпаведнасьці зь дзейным адміністрацыйным заканадаўствам, якое прадугледжвае разгляд такіх справаў у двухмесячны тэрмін.

Гаворыць Людміла Гразнова:

(Гразнова: ) "Рашэньне суда мяне не зьдзівіла, таму што я ўжо ведала, што суд зацягнецца і пяройдзе праз той тэрмін, які патрэбны для разгляду гэтых адміністрацыйных справаў. Але я ўжо ня памятаю, якая гэта мая справа – трэцяя, чацьвертая ці пятая. Столькі іх было. І гэта ж не ў мяне адной. Усе апазыцыянэры ўцягнутыя ў гэтую гульню. Мы будзем процістаяць, будзем браць удзел у гэтай гульні. Судзьдзі робяць выгляд, што яны робяць сур'ёзную справу. Усё гэта ўжо робіцца сьмешным. Пара гэта канчаць".

Паведаміла сябра АГП Людміла Гразнова.

Справа Людмілы Гразновай — не апошняя з шэрагу справаў, узбуджаных за агітацыю байкоту выбараў. Яшчэ адзін сябра АГП, Уладзімер Раманоўскі, які раней адседзеў 10 содняў арышту ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку за агітацыю на менскіх вуліцах, намагаецца праз суд атрымаць кампэнсацыю за незаконнае зьняволеньне.

XS
SM
MD
LG