Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 сьнежня 2000 г.


Казімер Яноўскі, Гомель

Як мы ўчора паведамлялі, у Сьветлагорску заарыштаваны намесьнік генэральнага дырэктара аб'яднаньня "Хімвалакно" Валеры Надзеждзін.

53-гадовы намесьнік генэральнага дырэктара прыехаў на "Хімвалакно" з Расеі. Працаваў на розных пасадах, а ў апошнія гады ў рангу намесьніка ўзначальваў службу камэрцыйнае дзейнасьці й замежных сувязяў аб'яднаньня.

Наколькі ўдалося даведацца, супрацоўнікі Гомельскае ўправы камітэту арганізаванае злачыннасьці прыехалі ў Сьветлагорск да спадара Надзеждзіна, ўжо маючы копіі ягоных валютных рахункаў у Швайцарыі і Латвіі, на якіх нібыта захоўваецца агулам 954 тысячы даляраў. Пад час трохгадзіннага ператрусу кватэры Надзеждзіна міліцыянты знайшлі буйную суму наяўнае валюты — 50 тысячаў даляраў і 85 тысячаў нямецкіх марак. Цікава, што даляры былі ў банкаўскіх пакунках — нумар да нумару. Іх паходжаньне і высьвятляе адмыслова сфармаваная група зь ліку супрацоўнікаў ўправы ў справе арганізаванае злачыннасьці ды абласной пракуратуры.

Найпершая вэрсія — атрыманьне хабару ад партнэраў, якія мелі камэрцыйныя дачыненьні з аб'яднаньнем "Хімвалакно". Пацьверджаньнем таму зьяўляецца і распачатая крымінальная справа ў дачыненьні намесьніка генэральнага дырэктара паводле артыкулу 166-му Крымінальнага кодэксу — злоўжываньне службовым становішчам. Дарэчы, зараз спадар Надзеждзін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, што па вуліцы Міжгародняй абласнога цэнтру.

Сталі вядомыя і некаторыя зьвесткі, датычныя маёмасьці Валерыя Надзеждзіна. У Сьветлагорску за ім лічацца яшчэ два катэджы й лецішча. Апроч таго, намесьнік генэральнага дырэктара набыў трохпакаёвую кватэру ў прэстыжным раёне расейскае сталіцы — Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG