Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 сьнежня 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У Горадні створаны абласны штаб для падрыхтоўкі дэмакратычных сілаў да будучых прэзыдэнцкіх выбараў.

Па словах аднаго з удзельнікаў штабу — Сяргея Мальчыка, з гэтага кроку на Гарадзеншчыне распачалася падрыхтоўка да выбарчае кампаніі. Ён таксама падкрэсьліў, што агітацыя будзе праводзіцца менавіта за таго адзінага кандыдата, якога ў будучым часе вылучаць дэмакратычныя сілы.

А пакуль пачнецца стварэньне адпаведных структураў з удзельнікаў і прыхільнікаў грамадзкіх і палітычных арганізацый вобласьці. А менавіта будуць падбірацца асобы для працы ў выбарчых камісіях, для назіраньня за выбарамі ды іншыя. Напрыклад, толькі ў Горадні знаходзіцца 117 выбарчых участкаў. На наступным тыдні будзе стварацца гарадзенскі гарадзкі штаб для падрыхтоўкі правядзеньня будучых выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG