Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 сьнежня 2000 г.


Вольга Карактевіч, Прага

Сёньня Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў Інстытуту "Адкрытае грамадзтва" ў пазове супраць дзеяньняў падатковай інспэкцыі Ленінскага раёну Менску, якая арыштавала маёмасьць друкарні "Мэджык". Гэта азначае, што ў любы момант супрацоўнікі падатковай інспэкцыі могуць канфіскаваць маёмасьць друкарні "Мэджык", у якой публікуюцца шматлікія беларускія незалежныя выданьні… Інстытут рыхтуе прэс-рэліз, які будзе распаўсюджаны заўтра.

Падатковая інспэкцыя Ленінінскага раёну Менску арышт маёмасьці матывавала тым, што маёмасьць апісаная за запазычанасьці Фонду Сораса, ад якога, нагадаем, у 1997 годзе беларускія ўлады запатрабавалі заплаціць падаткі.

Суд пачаўся 30-га лістапада і сёньня было абвешчана, што пазоў "Адкрытага грамадзтва" адхіляецца. Рашэньне ўступае ў сілу ад сёньняшняга дня. Як паведаміў Радыё Свабода генэральны дырэктар "Мэджыка" Юры Будзько, у любы момант можа пачацца дэмантаж абсталяваньня друкарні. Юры Будзько адзначыў, што ня думае, што гэта адбудзецца адразу ж і сёньня. Гаворыць Юры Будзько:

(Будзько: ) "Пракамэнтаваць гэтае рашэньне адпаведна немагчыма, бо мы маем пакуль толькі выніковую частку, рэзюмэ, мы ня ведаем тлумачэньня гэтага рашэньня і гэта ўвогуле будзе вельмі цікава пачытаць. Я думаю, што мы атрымаем дакумэнты не раней за чацьвер.
А што тычыцца нашых дзеяньняў, першае – мы працягваем друкаваць газэты, газэты працягваюць выходзіць. Яны будуць выходзіць у любым выпадку. Усё роўна ёсьць яшчэ адзін станок, які будзе працаваць. Я зараз размаўляў са спадаром Вінакуравым, які зьяўляецца юрыстам Інстытута "Адкрытае Грамадзтва", ён пацьвердзіў, што ўсё, што магчыма законным шляхам зрабіць – скаргі, апэляцыі і гэтак далей… Да апошняга мы будзем змагацца".

На сувязі ў Менску быў генэральны дырэктар прадпрыемтва "Мэджык" Юры Будзько. Заўтра ж будзе распаўсюджаны прэс-рэліз для прэсы, перадусім для заходняй прэсы, падрыхтаваны Інстытутам "Адкрытае Грамадзтва".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG