Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 сьнежня 2000 г.


Сёньня старшыня Пастаяннай Рады АБСЭ Юта Стэфан-Бастл выступіла ад імя Рады з адмысловай заявай у адказ на абвінавачаньні з боку беларускіх уладаў на адрас КНГ АБСЭ ў Менску.

"Кіраўніцтва Рады хоча прыцягнуць увагу да паведамленьняў беларускага тэлебачаньня, у якіх крытыкуеццца амбасадар Ганс Гэорг Вік і праца кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі за нібыта антыбеларускія і антыканстытуцыйныя дзеяньні.

Намаганьні амбасадара Віка, – гаворыцца ў заяве, – заўсёды канцэнтраваліся на збалянсаваньні розных пазыцыяў беларускага ўраду і апазыцыйных сілаў з мэтай умацаваньня дэмакратычных працэсаў ў Беларусі. Група АБСЭ выканала сваё заданьне ў Беларусі. Яна застаецца ў кантакце з урадавымі ўстановамі і зь няўрадавымі арганізацыямі…

На нашу думку, паведамленьні беларускага тэлебачаньня нельга разглядаць, як думку асобных журналістаў, але як выяву кампаніі, накіраванай супраць кансультатыўна-назіральнай групы, і, у прыватнасьці, супраць амбасадара Віка. Кіраўніцтва АБСЭ выказвае шкадаваньне з гэтай прычыны і хоча верыць у выказаную міністрам Хвастовым гатоўнасьць добрага супрацоўнітва беларускіх уладаў з групай АБСЭ," – заявіла сёньня ў Вене кіраўніцтва Пастаяннай Рады АБСЭ.

XS
SM
MD
LG