Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 сьнежня 2000 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Пра магчымыя наступствы зьмены адміністрацыі ЗША гаворыць Марэк Ціхоцкі, экспэрт у пытаньнях СНД Асяродку Ўсходніх Дасьледаваньняў ў Варшаве.

(Ціхоцкі: ) "Мне здаецца, што Джордж Буш і зьвязаныя зь ім палітыкі ды экспэрты, напэўна спрабуюць стварыць уражаньне новай канцэпцыі палітыкі ў дачыненьні да Расеі і ўсёй постсавецукай прасторы. Дыскусіі ў колах рэспубліканскіх экспэртаў, якія будуць дараднікамі новага прэзыдэнта, працягваюцца ўжо даўжэйшы час. Праблема палягае толькі ў тым, што думкі адносна новай палітыкі ў дачыненьні да Расеі і былых савецкіх рэспублікаў,і прыярытэтаў гэтай палітыкі вельмі разыходзяцца, яны супярэчлівыя, і таму цяжка сказаць, у якім накірунку пойдуць зьмены. Я магу толькі спаслацца на справаздачу аўтарытэтнага Фонду Карнэгі. Экспэрты гэтага Фонду, да меркаваньняў якіх ахвоча прыслухоўваюцца рэспубліканскія палітыкі, падказваюць, каб адмністрацыя Буша ініцыявала нешта накшталт новага адкрыцьця Расеі, каб новы прэзыдэнт выступіў з новымі жэстамі на адрас Масквы, каб аблегчыць Расеі інтэграцыю альбо, прынамсі, збліжэньне з Захадам.

Згаданыя жэсты – гэта, напрыклад, адмаўленьне ад далейшага пашырэньня НАТО ў 95-м годзе на балтыйскія дзяржавы, а таксама падтрымка расейскіх дзеяньняў ў каспійскім рэгіёне, адмаўленьне ад канцэпцыі пабудовы там незалежнай ад Расеі ды Ірану сыстэмы бясьпекі і спрыяньне пабудове новых транзытных шляхоў.

Такім чынам, верагодная канцэпцыя новай палітыкі Вашынгтону выглядае даволі супярэчліва, асабліва на фоне таго, што раней выказвала дараднік Буша ў пытаньнях бясьпекі Кандэліза Райз. Яна прапанавала больш рашучую і прагматычную палітыку ў дачыненьні да Расеі, больш узважаны падыход да пашырэньня НАТО і ўлічваньне інтарэсаў балтыйскіх дзяржаваў. Так што ў якім накірунку пойдуць зьмены – цяжка сказаць, хаця з другога боку, зьмены, напэўна, будуць. Проста амэрыканская палітыка мусіць прыстасавацца да зьмены рэаліяў на постсавецкай прасторы, да таго, што там зараз адбываецца, бо курс з паловы 90-х гадоў ўжо неактуальны".

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG