Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 сьнежня 2000 г.


Алена Радкевіч, Прага

Пра магчымую палітыку новай амэрыканскай адміністрацыі ЗША ў дачыненьні да ўладаў Лукашэнкі гаворыць сябра аргкамітэту Хартыі-97, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Людміла Гразнова.

(Гразнова: ) "Новая адміністрацыя ЗША будзе працягваць тую палітыку, якая была пры прэзыдэнце дэмакратычным, але я спадзяюся, што гэта будзе больш прынцыповая, больш пасьлядоўная, больш упартая палітыка. І такія мае спадзяваньні грунтуюцца на тым гістарычным факце, што Рэспубліканская партыя, што рэспубліканская палітыка, якая праводзілася яшчэ пры Рэйгане, была ўвесь час такой адкрытай, без гульні, больш моцнай. Таму я мяркую, што дэмакратычная апазцыя ў Беларусі, усе тыя спадзяваньні, якія ёсьць у народа на зьмену, будуць падтрымлівацца мацней, а рэжым будзе цярпець адну няўдачу за другой ад новай амэрыканскай адміністрацыі, ад рэспубліканцаў".

(Радкевіч: ) "Што да палітыкі новай адміністрацыі да беларуска-расейскага саюзу, як Вы думаеце, працэсы інтэграцыі будуць падтрымлівацца Белым Домам ці наадварот?"

(Гразнова: ) "Яны і так не падтрымліваюцца да гэтага часу, але я мяркую і ўпэўненая, што інтэгратары беларуска-расейскія адчуюць большы адпор ад рэспубліканскай адміністрацыі, таму што рэспубліканцы маюць імідж больш адкрытых палітыкаў, і іх дзейнасьць у гады Рэйгана дае нам такія падставы, такія спадзяваньні, што беларуска-расейская інтэграцыя зробіць крок назад пад прынцыповым напорам рэспубліканцаў".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG