Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 сьнежня 2000 г.


Алена Радкевіч, Прага

Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША і магчымыя зьмены ў амэрыканскай ўсходняй палітыцы камэнтуе намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі.

(Дабравольскі: ) "Я думаю, што істотных зьменаў ня будзе, таму што і рэспубліканцы, і дэмакраты заўсёды клапаціліся пра свае нацыянальныя інтарэсы. Калі ў нейкай частцы Эўропы была дыктатура, іх заўсёды гэта клапаціла, і яны імкнуліся дзейнічаць. Дэмакратычная адміністрацыя надавала вялікую ўвагу беларускім праблемам, і калі параўнаць працу амэрыканскай амбасады з іншымі, дык яна заўсёды была актыўнай.

Ёсьць падставы меркаваць, што невялікія зьмены ўсё ж будуць, бо дэмакраты заўсёды больш арыентаваліся на міжнародную палітыку, а рэспубліканцы заўсёды больш на нацыянальныя праблемы.

Што ж да расейскага фактару, то мне здаецца, што рэспубліканская адміністрацыя будзе ня вельмі добрай для Расеі, калі Расея будзе хацець падтрымліваць беларускую дыктатуру. Пазыцыя рэспубліканскай адміністрацыі, мне здаецца, будзе больш цьвёрдай".

(Радкевіч: ) "Што тычыцца падтрымкі дэмакратычных сілаў у Беларусі… Дэмакратычная каманда ў Белым Доме заўсёды цьвёрда падтрымлівала апазыцыю. Як Вы думаеце, ці варта тут чакаць пераемнасьці?"

(Дабравольскі: ) "Варта чакаць, і яна будзе. У нас былі добрыя кантакты з кангрэсмэнамі і сэнатарамі, якія думалі пра беларускія праблемы, і сярод іх было пароўну рэспубліканцаў і дэмакратаў. Зараз, напрыклад, калі будзе рэспубліканская адміністрацыя, нам вельмі паспрыяюць кантакты ранейшыя, даўнія, напрыклад, з сэнатарам Джэсі Гэлмзам. Але я думаю, што добрыя кантакты застануцца і яшчэ пашырацца з дэмакратычнымі сэнатарамі і кангрэсмэнамі. Разуменьне таго, што дыктатура небясьпечнае, маюць і рэспубліканцы, і дэмакраты".

(Радкевіч: ) "Гэта значыць, дэмакратычныя сілы ў Беларусі з роўным энтузыязмам віталі б і перамогу Гора, і перамогу Буша?"

(Дабравольскі: ) "Гэта залежыць. Такія партыі, Як Аб'яднаная Грамадзянская і БНФ больш сымпатызуюць правым, і віталі б – мы зараз вітаем – у большай ступні Рэспубліканскую партыю. А больш левыя партыі віталі б Дэмакратычную партыю, але ў сэнсе беларускіх праблемаў мы вітаем проста вельмі прынцыповую і маральную пазыцыю Злучаных Штатаў Амэрыкі ў адносінах беларускай дыктатуры і беларускай дэмакратыі".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG